«Новы Папа» () — драматычны серыял Паала Сарэнціна, які складаецца з дзевяці эпізодаў і з'яўляецца працягам серыяла «Малады Папа» (2016).

Прэм’ера адбылася 10 студзеня 2020 года на Sky Atlantic і 13 студзеня 2020 года на HBO і Canal+.

Сюжэт Пій XIII (Джуд Лоу) знаходзіцца ў коме, таму ў Ватыкане пачынаецца пошук новага Папы. Кампраміснай фігурай аказваецца Ян Павел III, у свецкім жыцці — сэр Джон Брэнакс, брытанскі арыстакрат. Новы Папа — чалавек інтэлігентны, тонкі і з уласнымі псіхалагічнымі праблемамі, што робіць яго аб'ектам маніпуляцый і падрывае ягонае папства.

Серыял паказвае барацьбу паміж кансерватызмам і прагрэсам у Касцёле, унутраныя супярэчнасці веры, інтрыгі ў Ватыкане, крызіс даверу, а таксама асабістыя драматычныя гісторыі галоўных герояў.

У ролях

Джуд Лоу — Пій XIII / Лені Беларда

Джон Малкавіч — Ян Павел III / сэр Джон Брэнакс

Сільвія Арланда — кардынал Анджэла Ваела

Сесіль дэ Франс — Сафія Дзюбуа

Хаўер Камара — кардынал Бернанда Гут'ерэс

Марк Іванір — амбасадар ЗША ў Ватыкане Баўэр

Сыгралі саміх сябе — Шэран Стоўн і Мэрылін Мэнсан.

Вытворчасць Здымкі серыяла адбываліся ў Ватыкане, Мілане, Венецыі і Рыме. Уступная сцэна з танцам манашак знятая ўнутры манастыра Сан-Джорджа ў Венецыі.

Крытыка Серыял атрымаў станоўчыя водгукі. На сайце-агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes ягоны рэйтынг 90 % на падставе 49 водгукаў. На Metacritic — сярэдняя адзнака 63 са 100 на падставе 12 водгукаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы 2020 года Катэгорыя:HBO Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Фільмы Паала Сарэнціна