Зялёная прэмія альбо Green Award Belarus — штогадовая ўзнагарода, недзяржаўная экалагічная прэмія, заснаваная ў 2025 годзе грамадскім аб’яднаннем «Зялёная сетка», якая ўручаецца за лепшы беларускі медыя-кантэнт на экалагічную тэматыку. Аб’яўленне пераможцаў адбываецца на спецыяльнай цырымоніі ўзнагароджання 5 чэрвеня, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя.
Мэты прэміі Мэта прэміі — павышаць дасведчанасць беларускага грамадства аб праблемах экалогіі і ўстойлівага развіцця, павышаць бачнасць экалагічных праблем і шляхоў іх вырашэння праз прызнанне і заахвочванне ўкладу медыя-прафесіяналаў у стварэнне якаснага і актуальнага кантэнту на экалагічныя тэмы.
Намінацыі і крытэрыі
Да ўдзелу ў Зялёнай прэміі прымаюцца матэрыялы на экалагічную тэматыку, якія могуць асвятляць праблемы і поспехі ў сферах: устойлівае развіццё; змена клімату; абарона біяразнастайнасці; забруджванне навакольнага асяроддзя; устойлівая сельская гаспадарка; энергетычная эфектыўнасць; экалагічная свядомасць і адукацыя.
Ацэнка работ ажыццяўляецца журы, якое складаецца з экспертаў у галіне экалогіі і медыя. Крытэрыі ацэнкі ўключаюць у сябе актуальнасць, глыбіню асвятлення, дакладнасць прадстаўленай інфармацыі, арыгінальнасць падыходу, візуальную прывабнасць (для мультымедыя), уплыў на аўдыторыю, адпаведнасць журналісцкім стандартам, практычную значнасць.
Намінацыі прэміі Лепшая аналітыка пра экалогію Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі Лепшы экакантэнт у сацыяльных сетках Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку
Лаурэаты
2025 год На конкурс беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7 крытэраў
Асобна журы адзначыла мудьтымедыйную гульню «Дворык» за інавацыйнасць і наватарства формы.
Крыніцы
Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Узнагароды паводле тэм Катэгорыя:Экалогія Катэгорыя:Устойлівае развіццё Катэгорыя:Папулярызацыя навукі