Палявы завулак — завулак у Ленінскім раёне Мінска. На цяперашні час уяўляе сабой асобны дом (2А), схаваны забудовай вуліцы Маякоўскага і дарогу ад скрыжавання з вуліцай Маякоўскага да ўзбярэжжа р. Свіслач у раёне Серабранскіх млыноў. Славутасці Дом № 2А. Пабудаваны ў стылі савецкага неакласіцызму ў 1955-56 гг. Са жніўня 1956 г. - сярэдняя школа № 55 г. Мінска. У маі 1976 г. там размясціліся Дом піянераў і школьнікаў і камітэт прафесійнага саюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў Ленінскага раёна. Не раней за сярэдзіну 1980-х гг. тут таксама знаходзілася фільматэка аддзела народнай адукацыі выканкама Савета дэпутатаў Ленінскага раёна. Фільматэка была зачынена не раней за сярэдзіну 1990-х гг. Камітэт пераехаў не раней за сярэдзіну 1990-х гг. У цяперашні час будынак займае Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Маяк"Апісанне будынка ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Крыніцы

Спасылкі Палявы завулак на карце АТО.ВУ Палявы завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings Палявы завулак у базе Геадзен Полевой переулок, Ленинский район (Срэбранские Млыны) (Оpenalfa)

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)