Юльюш Ян Махульскі (; нар. 10 сакавіка 1955, Ольштын, Польшча) — польскі рэжысёр, прадзюсар, акцёр, сцэнарыст і драматург. Заснавальнік адной з найбуйнейшых кінастудый Польшчы «Zebra». Вядомы сваімі карцінамі «Ва-банк» (1981) і «Сэксмісія» (1983).

Біяграфія Юльюш Махульскі нарадзіўся 10 сакавіка 1973 года ў Ольштыне. Скончыў VII Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юльюша Славацкага ў Варшаве. Вучыўся на факультэце польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на факультэце кінарэжысуры ў Дзяржаўнай вышэйшай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў ЛодзіTomasz Raczek: Karuzela z herosami. Michałów – Grabina: Instytut Wydawniczy Latarnik, 2004, s. 218. ISBN 83-917891-8-7..

Творчасць

Дэбютная праца ў кіно — крымінальная камедыя «Ва-банк» (1981) — прынесла рэжысёру вядомасць і першыя кінаўзнагароды. Наступны поспех — навукова-фантастычная камедыя «Сэксмісія» (1983).

Зняў пародыю на гангстарскае кіно «Дэжавю» (1990) пра 20-я гады XX стагоддзя ў ЗША.

Стаў рэжысёрам шэрагу камедый і крымінальных стужак, а таксама гістарычнага фільма «Эскадрон» (1992).

Выдаў зборнік фельетонаў «Хітман» (2012) і раман «Малпа, якая вісіць» (2023).

10 снежня 1998 на Алеі Зорак у Лодзі з'явілася зорка Юльюша Міхульскага.

У 1997 стаў членам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2011 — Рады Польскага інстытута кінамастацтва.

Асабістае жыццё Юльюш Махульскі — з акторскай сям'і, ягоная маці — Галіна, а бацька — Ян Махульскі.

Быў у шлюбе з актрысай Бажэнай Стрыйкуўнай і мадэллю Елізаветай Вяргасавай. Цяперашняя жонка — касцюмерка і дэкаратарка Эва Эйсмант.

Выбраная фільмаграфія Год Назва па-польску Назва па-беларуску 1981 «Vabank» «Ва-банк» 1983 «Seksmisja» «Сэксмісія» 1984 «Vabank II czyli riposta» «Ва-банк 2, або ўдар у адказ» 1987 «Kingsajz» «Кінгсайз» 1989 «Deja vu» «Дэжавю» 1991 «V.I.P.» «Вельмі важная персона» 1993 «Szwadron» «Эскадрон» 1995 «Girl Guide» «Гёрл Гайд» 1997 «Kiler» «Кілер» 1999 «Kiler-ów 2-óch» «Кілер 2» 2001 «Pieniądze to nie wszystko» «Шчасце не ў грашах» 2002 «Superprodukcja» «Суперпрадукцыя» 2004 «Vinci» «Вінчы» 2007 «Ile waży koń trojański?» «Колькі важыць траянскі конь?» 2010 «Kołysanka» «Калыханка» 2017 «AmbaSSada» «АмбаССада» 2017 «Volta» «Вольта» 2020 «Mały zgon» «Нязначная смерць»

Узнагароды Мае срэбны медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» (2005), Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2014), Медаль Прызнання Фонду Касцюшкі (ЗША, 2015).

З'яўляецца ганаровым грамадзянінам Любліна з 2022 года. Год Польская назва фільма Беларуская назва фільма Узнагарода 1981 «Vabank» «Ва-банк» «Бронзавыя гданьскія ільвы» за найлепшы рэжысёрскі дэбют на Фестывалі польскага мастацкага кіно 1984 «Seksmisja» «Сэксмісія» Галоўная прэмія «Срэбныя гданьскія ільвы» на Фестывалі польскага мастацкага кіно 1984 «Seksmisja» «Сэксмісія» «Залаты талер» 1985 «Seksmisja» «Сэксмісія» «Залатая качка» 1995 «Girl Guide» «Гёрл Гайд» Гран-пры «Залатыя ільвы» на Фестывалі польскага мастацкага кіно 1998 «Kiler» «Кілер» «Залатая качка» 1999 «Dług» «Доўг» «Залатыя ільвы» для прадзюсара найлепшага фільма на Фестывалі польскага мастацкага кіно 1999 «Kiler-ów 2-óch» «Кілер 2» «Залаты гранат» на Фестывалі камедыйных фільмаў у Любомежы 2002 «Dzień świra» «Дзень вар’ята» «Залатыя ільвы» для прадзюсара найлепшага фільма на Фестывалі польскага мастацкага кіно 2003 «Superprodukcja» «Суперпрадукцыя» «Залаты гранат» на Фестывалі камедыйных фільмаў у Любомежы 2004 «Vinci» «Вінчы» Прэмія за сцэнарый на Фестывалі польскага мастацкага кіно 2006 «Plac Zbawiciela» «Пляц Збаўцы» «Залатыя ільвы» для прадзюсара найлепшага фільма

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Польшчы