«Рэвізор» () — камедыя ў пяці дзеяннях рускага пісьменніка Мікалая Васілевіча Гогаля. Годам напісання лічыцца 1835 год, аднак канчатковыя праўкі ў свой твор М. В. Гогаль зрабіў у 1842 годзе. Тэмай гэтай камедыі сацыяльна-сатырычнай скіраванасці з’яўляюцца заганы грамадства, чынавенства і яго бяздзейнасць, крывадушнасць, духоўная беднасць, агульначалавечае глупства.

На беларускую мову пераклалі Кандрат Крапіва, а таксама Антон Адамовіч у 1943 годзе.

Катэгорыя:Камедыі Катэгорыя:Творы 1835 года