«Тарас Бу́льба» — аповесць Мікалая Васілевіча Гогаля, якая ўваходзіць у цыкл «Міргарад».

Падзеі твора адбываюцца ў асяроддзі запарожскіх казакоў у першай палове XVII стагоддзя. У аснову аповесці М. В. Гогаля легла гісторыя казацкага паўстання 1637—1638 гадоў, задушанага каронным войскам пад кіраўніцтвам гетмана Мікалая Патоцкага. Адным з правобразаў Тараса Бульбы з’яўляецца меркаваны продак вядомага вандроўцы М. М. Міклуха-Маклая, які нарадзіўся ў Старадубе ў пачатку XVII стагоддзя курэнны атаман Войска Запарожскага Ахрым Макуха, паплечнік Багдана Хмяльніцкага, які меў траіх сыноў: Назара, Хаму (Фаму) і Амелька (Емяльяна).

На беларускую мову пераклаў Валянцін Рабкевіч.