Прэмія «Локус» () — амерыканская літаратурная ўзнагарода, якую штогод прысуджае часопіс навуковай фантастыкі і фэнтэзі «Локус» (Окленд, Каліфорнія) шляхам чытацкага галасавання. Прэмія была заснавана ў 1971.
Для твораў навуковай фантастыкі і фэнтэзі, а таксама літаратуры жахаў гэта прэмія з'яўляецца прэстыжнай і роўнай па значнасці з прэміямі Х'юга і «Неб'юла». Намінацыі Колькасць намінацый прэміі «Локус» і іх назвы з моманту заснавання прэміі мяняліся. +Намінацыя па-беларускуАрыгінальная назва намінацыіГады ўручэнняПрэмія «Локус» за найлепшы раманLocus Award for Best Novel1971–1979Прэмія «Локус» за найлепшы навукова-фантастычны раманLocus Award for Best Science Fiction NovelЗ 1980Прэмія «Локус» за найлепшы фэнтэзійны раманLocus Award for Best Fantasy NovelЗ 1980Прэмія «Локус» за найлепшы раман жахаўLocus Award for Best Horror Novel1989–1990, 1994, 2017–да сённяПрэмія «Локус» за найлепшыя жахі / раман у жанры цёмнага фэнтэзіLocus Award for Best Horror/Dark Fantasy Novel 1991–1993, 1996–1997Прэмія «Локус» за найлепшы раман у жанры цёмнага фэнтэзі / раман жахаўLocus Award for Best Dark Fantasy/Horror Novel1995 и 1999Прэмія «Локус» за найлепшыя дэбютны раманLocus Award for Best First Novel1981–да сённяПрэмія «Локус» за найлепшыя раман для падлеткаўLocus Award for Best Young Adult Book 2003–Прэмія «Локус» за найлепшую аповесцьLocus Award for Best NovellaПрэмія «Локус» за найлепшую кароткую аповесцьLocus Award for Best NoveletteПрэмія «Локус» за найлепшае апавяданнеLocus Award for Best Short StoryПрэмія «Локус» за найлепшы часопісLocus Award for Best MagazineПрэмія «Локус» найлепшаму выдаўцуLocus Award for Best PublisherПрэмія «Локус» за найлепшую анталогіюLocus Award for Best AnthologyПрэмія «Локус» за найлепшы зборнікLocus Award for Best CollectionПрэмія «Локус» найлепшаму рэдактаруLocus Award for Best EditorПрэмія «Локус» найлепшаму мастакуLocus Award for Best ArtistПрэмія «Локус» за найлепшую ілюстраваную кнігу і артбукLocus Award for Best Illustrated and Art Book Галоўныя пераможцы Імя пісьменнікаКолькасць перамогГарднер Дазуа43Майкл Уэлан31Урсула Кробер Ле Гуін25Ніл Гейман23Элен Дэтлоу, Харлан Элісан18Джордж Р. Р. Марцін16
Цікавыя факты У прэміі ёсць свой «клуб няўдачнікаў» — пісьменнікаў, якія найчасцей займалі прызавыя месцы, але ніводнага разу не перамагалі. У яго ўваходзяць Грэгары Бенфард, Таніт Лі, Роберт Рыд, Грэг Бір, Пол Мак-Оўлі, Джэфры Форд, Аластэр Рейнальдс і Браян Стэблфард.
За ўсю гісторыю прэміі на яе не намінавалі Л. Рона Хабарда и Хьюга Гернсбека.
Гл. таксама
Прэмія «Неб'юла» Прэмія Х’юга
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя прэміі Катэгорыя:Літаратурныя прэміі ЗША Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта