Мары Юо (; 28 чэрвеня 1846, Танер, Ёна, Францыя – 13 красавіка 1930, Парыж, Францыя) — французская паэтка, пісьменніца, феміністка, журналістка, абаронца правоў жывёл, неамальтузіянкаSylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023.. Біяграфія
Марыя Юо нарадзілася ў 1846. Дзявочае поўнае імя — Мацільда Марыя Канстанцыя МенетрыеSylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023..
У 1869 выйшла замуж за Анатоля Тэадора Мары Юо, выдаўца левага парыжскага часопіса L'Encyclopédie Contemporaine IllustréeSylvain Wagnon, Marie Huot: libertaire, néomalthusienne, antispéciste, théosophe, Atelier de création libertaire, 2023..
Журналістка і пісьменніца (яна пісала дэкадэнцкія сімвалісцкія вершы), Мары Юо вядомая як папярэдніца французскага неамальтузіянства, упершыню публічна ў 1892 агучыла адначасова фемінісцкі і неамальтузіянскі лозунг «Страйк жыватоў»Marie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021.
Яна таксама была вельмі правакацыйнай генеральнай сакратаркай Народнай лігі супраць вівісекцыі, блізкай да рэвалюцыйных колаў, якія ў перыяд з 1886 па 1890 праводзілі прапаганду супраць карыды і скачак на быках, мода на якія тады распаўсюджвалася ў Парыжы, і супраць навуковых эксперыментаў на жывёлахMarie-Pier Tardif, Ni ménagères, ni courtisanes: les femmes de lettres dans la presse anarchiste française (1885-1905), Institut d’Histoire des Représentations et des Idées dans les Modernités, Université de Lyon, Université du Québec à Montréal, 2021.
У той жа час яна апублікавала зборнік вершаў «Le Missel de Notre-Dame des Solitudes» з прадмовай Рашыльд у 1908. Сяброўства паміж Рашыльдай і Мары Юо бярэ пачатак ад іхняй агульнай барацьбы супраць вівісекцыіFrancis Ronsin, La grève des ventres – Propagande néo-malthusienne et baisse de la natalité en France, 19e-20e siècles, Paris, Aubier Montaigne, 1980..
Памерла ў Парыжы 13 красавіка 1930.
Публікацыі
Missel de Notre-Dame des Solitudes, Paris, Sansot, 1908. Le mal de vivre, Paris, Génération Consciente, 1909.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 28 чэрвеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1846 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Францыі Катэгорыя:Правы жывёл Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Памерлі 13 красавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1930 годзе