Эдвард Ірэней Прайм-Стывенсан (), больш вядомы пад псеўданімам Ксаўе Мейн (; 29 студзеня 1858, Мэдысан, Нью-Джэрсі, ЗША ― 23 ліпеня 1942, Лазана, Швейцарыя) ― амерыканскі пісьменнік, эсэіст, крытык і журналіст.

Біяграфія

Эдвард І. Прайм Стывенсан нарадзіўся 29 студзеня 1858 у Мэдысане (штат Нью-Джэрсі). Ягоны бацька быў прэсвітарыянскім пастарам і дырэктарам школы, а маці паходзіла з заможнага літаратурнага асяродкуJohn Dececco (dir.), Before Stonewall: Activists for Gay and Lesbian Rights in Historical Context, Routledge, 2014. .

Пасля вывучэння права вырашыў стаць пісьменнікам.

У 1901 Прайм-Стывенсан з'ехаў жыць у Еўропу і здзейсніў доўгае падарожжа па розных буйных сталіцах кантынента. Размаўляў на некалькіх мовах і вёў дзённікHaggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298..

Пасля Першай сусветнай вайны Прайм-Стывенсан прысвяціў сябе, сярод іншага, музычнай крытыцы для Harper’s і The New York IndependentHaggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298..

Жыў у Фларэнцыі і Лазане.

Памёр ад сардэчнага прыступу ў гатэлі «Мірабо» ў Лазане ва ўзросце 84.

Дзейнасць

Пачаў пісаць у 1887. Аўтар раманаў, навел, эсэ і артыкулаў.

Першым раманам, які сёння можна назваць гомаэратычным, стаў «White Cockades» (1887), у якім апавядаецца пра двух маладых людзей, звязаных моцным сяброўствамJames J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116..

У 1906 у Неапалі за ўласныя грошы надрукаваў раман на англійскай мове пад псеўданімам Ксаўе Мейн «Imre: A Memorandum» (наклад 500 асобнікаў). У ім апавядаецца пра двух венгерскіх жаўнераў, якіх звязала каханне ў Будапешце. Аповесць заканчваецца добра, а не трагічна, як большасць тэкстаў, апублікаваных у той час на гэтую тэмуJames J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)», in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116..

У 1909 у Неапалі апублікаваў свой галоўны твор «The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life», даследаванне на 700 старонак, прысвечанае гомасексуальнасці. Кніга лічыцца сёння першай сур’ёзнай працай, апублікаванай амерыканскім аўтарам на тэму гомасексуальнасці, і якая на пяць гадоў апярэдзіла шэдэўр Магнуса Гіршфельда «Die Homosexalität des Mannes und des Weibes»James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116..

Публікацыі

White Cockades: an Incident of The «Forty-Five», Trow’s Printing and Bookbinding Company, Charles Scribner’s Sons, 1887. Janus, a novel, Chicago, Belford Clarke & Company Publishers, 1889. Madame Clerc, Frederic Edward McKay (ed.), Vignettes: real and ideal, Boston, De Wolfe, Fiske, 1890. Left to Themselves: Being the Ordeal of Philip and Gerald, New York, Hunt & Eaton, 1891. Robert Antrobus [pseud.], The Square of Sevens, and the Parallelogram: An Authoritative Method of Cartomancy with a Prefatory Note, New York, Harpers & Brothers, 1896. Xavier Mayne [pseud.], Imre: A Memorandum, roman, Privatly Printed, Naples, The English-Book Press, 1906. Xavier Mayne, The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life, Privatly Printed, Naples, 1909—1910. Her enemy, some friends and other personages, stories and studies mostly of human hearts, Florence, Italie), G. & R. Obsner, 1913. The bride of Lammermoor: opera in three acts by G. Donizetti; the italian libretto based on Walter Scott’s novel, New York, G. Schirmer, 1926. The troubadour: an opera in four acts, music by Giuseppe Verdi, libretto by S. Cammarano, New York, G. Schirmer, 1926.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Эсэісты ЗША Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху