Гістарычная і сучасная пасада маршалак мае некалькі значэнняў:
Этымалогія Слова маршалак звязваюць з стараверхненямецкім marschalc «стайнік, канюшы» С. 240., утвораным ад стараверхненямецкага marah «конь» і scalk «слуга»Dr. Joh. Christ. Aug. Heyses allgemeines verdeutschendes und erklärendes Fremdwörterbuch mit Bezeichnung der Aussprache und Betonung der Wörter nebst genauer Angabe ihrer Abstammung und Bildung. — Hannover und Leipzig, 1903. S. 525..
Гістарычныя пасады Маршалак вялікі каронны — найвышэйшы ўраднік Каралеўства Польскага ў XIV—XVIII стагоддзях. Маршалак вялікі літоўскі — найвышэйшы ўраднік Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стагоддзях. Маршалак польны — найвышэйшы вайсковы чын у Каралеўстве Польскім і ВКЛ падчас ваенных дзеянняў. Маршалак гаспадарскі — ураднік пры двары польскага манарха ў XIII — пачатку XVII стагоддзя, кіраваў прыдворнымі службамі. Маршалак дворны (надворны) — ураднік у Каралеўстве Польскім і ВКЛ у XV—XVIII стагоддзях, загадваў гаспадарчымі справамі манаршага двара. Маршалак соймавы — ураднік, які абіраўся пасламі Пасольскай ізбы для вядзення пасяджэнняў. Маршалак трыбунальскі — ураднік, які абіраўся суддзямі трыбуналаў для кіравання пасяджэннямі і судаводства. Маршалак дворскі — гаспадарчы ўраднік пры дварах манаршых сямейнікаў, біскупаў, магнатаў. Маршалак шляхты — пасада шляхецкага самакіравання ў ВКЛ і заходніх губернях Расійскай імперыі
Маршалак губернскі — назва кіраўніка шляхецкай карпарацыі губерні ў заходніх губернях Расійскай імперыі з 1785. Маршалак павятовы — мясцовы ўраднік у ВКЛ, які ўзнік у час правядзення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566.
Сучасныя пасады Маршалак Сейма — старшыня ніжняй палаты польскага парламента. Маршалак Сената — старшыня верхняй палаты польскага парламента. Маршалак ваяводства — кіраўнік ураду польскага ваяводства.
Глядзіце таксама Маршал
Крыніцы