McDonnell Douglas F-15 Eagle (Макдонэл-Дуглас F-15 «Ігл», — «Арол») — амерыканскі цяжкі ўсепагодны самалёт-знішчальнік чацвёртага пакалення. Прызначаны для заваёвы перавагі ў паветры.
Распрацоўка самалёта была завершана ў 1972 годзе; перададзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. Найбольш шырока ўжываўся ў ваенных канфліктах на Блізкім Усходзе, у Персідскім заліве і Югаславіі.
Знішчальнікі мадэлі F-15C застануцца ў ВПС ЗША да 2025-26 года, а мадэлі F-15E/EX працягнуць службу далей.
Катэгорыя:Самалёты ЗША Катэгорыя:Знішчальнікі