Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін (нар. , Архангельск) — беларускі мастак-жывапісец, графік, мастак кіно і тэлебачання.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Архангельску. Скончыў у 1968 годзе Яраслаўскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе — Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў І. Шпінеля, Б. Няменскага.

З 1975 года — удзельнік мастацкіх выставак. З 1977 года працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе ў галіне жывапісу, графікі, мастацтва кіно і тэлебачання. Аформіў мастацкія фільмы: «Капітан Сарві-галава», «Чужая вотчына» (разам з Я. Ігнацьевым), «Вялікія прыгоды», «Д’ябал», «Рамантык», «Філіял», «Кветкі правінцыі», «Белы бусел»; а таксама мультфільмы: «Капрычо», «Хлопчык і праменьчык», «З днём нараджэння».

Сярод тэатральных работ — афармленне спектакляў «Запіскі вар’ята» паводле М. Гогаля і «Сон смешнага чалавека» паводле Ф. Дастаеўскага.

Сярод жывапісных твораў — «Розніца ў часе», «Белы дзень», «Дождж», «Вікторыя», «Распяцце», «Ранак». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Музеі гісторыі беларускага кіно.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі