Элізабэт Клэр Профэт (; — ) — амерыканская рэлігійная дзяячка, пісьменніца, заснавальніца і лідар рэлігійнай арганізацыі «».
Біяграфія Раннія гады Элізабэт Клэр Вульф нарадзілася 8 красавіка 1939 г. у сям’і Ганса і Фрыдзі Вульф, якія пражывалі ў горадзе Рэд-Бэнк (Нью-Джэрсі, ЗША). Яе бацька быў у мінулым нямецкім марскім афіцэрам, камандзірам падводнай лодкі, маці — гувернанткай родам са Швейцарыі. Скончыўшы школу ў 1957 годзе, Элізабэт ідзе вучыцца ў (Агая, ЗША) на спецыяльнасць «Паліталогія і эканоміка». У 1959—61 гг. яна працягвае навучанне ў Бостанскім універсітэце, дзе атрымлівае дыплом бакалаўра па спецыяльнасці «Паліталогія». Падчас вучобы праходзіць стажыроўку як сакратар , фатографа пры ААН. Пасля працуе як сакратар у газеце Christian Science Monitor.
Супольная з Маркам Профэтам дзейнасць У 1961 г. Элізабэт наведвае публічную лекцыю , на той час лідара рэлігійнай арганізацыі «Вяршынны Маяк» (Summit Lighthouse), і ў хуткім часе далучаецца да яго дзейнасці як вучаніца. У 1963 г. Элізабэт выходзіць замуж за М. Профэта. У малжэнства нараджаецца чацвёра дзяцей (Шон, Эрын, Мойра, Таццяна). У 1964 г. Элізабэт Профэт упершыню публічна абвяшчае пасланні, якія, паводле сцверджання, зыходзяць ад Узнесеных Валадароў. Разам з М. Профэтам яна здзяйсняе падарожжа ў Індыю, дзе яны сустракаюцца з Індзірай Гандзі, Маці Тэрэзай і Далай-ламам. У той жа перыяд выдае сваю першую кнігу — «Падняцца на найвышэйшую вяршыню». У 1973 г. яе муж Марк Профэт памірае.
Кіраванне «Царквою Сусветнай і Пераможнай» Пасля смерці М. Профэта Элізабэт бярэ на сябе кіраванне «Вяршынным Маяком». У 1975 г. Э. Профэт засноўвае рэлігійную арганізацыю «Царква Сусветная і Пераможная». «Вяршынны Маяк» працягвае сваё існаванне як яе структурны падпадзел. У 1977—78 гг. Элізабэт здзяйсняе гадавы лекцыйны тур па гарадах ЗША. Засноўвае навучальныя цэнтры. У 1981 г. выходзіць замуж за Эдварда Фрэнсіса. У іх у 1994 г. нараджаецца сын Сэт Фрэнсіс, але ў 1997 г. на тле хваробы, што пачалася ў Элізабэт, яны разводзяцца.
У 1980—х гг. дзейнасць Э. Профэт набывае шырокую вядомасць у ЗША. Яна прымае ўдзел у агульнанацыянальных тэлеперадачах. У 1987 г. Э. Профэт паведамляе пра павышаную небяспеку ядзернага ўдару з боку СССР і дае сваім паслядоўнікам 24 месяцы на падрыхтоўку. Наступныя некалькі гадоў яе паслядоўнікі праводзяць рэгулярныя малітоўныя чуванні з мэтай прадухілення вайны і ў той жа час будуюць шэраг сховішчаў, якія могуць прыняць каля 700 чалавек. Да пачатку 1990—х гг. ядзернага ўдару не адбываецца. Некаторыя ўспрымаюць гэта як перамогу, але большасць — як расчараванне. Адбываецца істотны адток паслядоўнікаў.
У 1995 г. пачынаецца праца па рэструктурызацыі царквы. У наступным годзе Элізабэт перадае кіраванне Гілберту Клербо (Gilbert Cleirbaut), канадскаму кансультанту з кіраўніцтва. У 1997 г. абвяшчаецца, што Э. Профэт пакутуе на невядомае невралагічнае парушэнне, якое праз год дыягнастуецца як хвароба Альцгеймера. У 2000 г. Элізабэт пакідае пост духоўнага лідара царквы. 15 кастрычніка 2009 г. Элізабэт Клэр Профэт памірае.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы ЗША Катэгорыя:Рэлігійныя лідары