Алтайская вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар горнай сістэмы ў Сібіры. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Варвашэні, утварае скрыжаванне з Байкальскай і пераходзіць у вуліцу Солтыса. Па стане на 2025 год архітэктура вуліцы складаецца з шэрагу жылых шматпавярховых дамоў, пабудаваных у 1980-х гг., універсама і аднаго жылога дома, пабудаванага ў 2015 гПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings.

Цікавыя факты Нумарацыя дамоў цікавая тым, што засталіся толькі нумары 64, 66, 78, 90, 102, 164, 166 і 206, але амаль кожны з іх мае некалькі карпусоў. Дом 66А праекта архітэктара А. І. Чадовіча ў стылі мадэрнізму другой хвалі з’яўляецца адзіным у ваколіцы шматфункцыянальным комплексам, дзе знаходзяцца пункт аховы парадку № 12 Заводскага раёна і гандлёвы цэнтр, а раней таксама былі раздатковы пункт малочнай кухні і ўнівермагАпісанне аб’екта ў базе Рhotobuildings. Вуліца знаходзіца пад даволі крутым схілам узгорка, пад’ём на які складае цяжкасці і для людзей, і для транспартных сродкаўАлтайское нагорье (в Минске) // Денис Блищ. Частное мнение, 08.04.2025.

Крыніцы

Спасылкі

Алтайская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Алтайская вуліца на ATO.BY Алтайская вуліца ў базе даных Геадзэн Алтайская вуліца на Street Maps Алтайское нагорье (в Минске) // Денис Блищ. Частное мнение (фатаграфіі вуліцы, апублікаваныя ў красавіку 2025 г.)

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)