Вадзім Элдаравіч Зіманскі () — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 12 лістапада 1968 года ў Віцебску. У 1992 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання». У 1997 годзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» ў ВДУ імя П. М. Машэрава.
У 1994—2003 гадах працаваў на кафедры беларускай мовы ВДУ, затым у 2003—2015 гадах — дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства. У 2001 годзе скончыў аспірантуру ВДУ па спецыяльнасці «Мовазнаўства». У тым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2002 годзе атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук, у 2004 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.
У 2011 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Педагагічныя вымярэнні», у 2013 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Эканоміка».
У 2015—2022 гадах — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта ВДУ. З 2022 года працуе дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ.
Навуковыя інтарэсы Займаецца даследаваннем гістарычнай граматыкі беларускай мовы, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, царкоўнаславянскай мовы, беларускай палеаграфіі і сучаснай беларускай арфаграфіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава