Ірына Навумаўна Колабава (у дзявоцтве Рабцэвіч; нар. , Гомель) — беларускі гісторык, спецыялістка ў галіне нумізматыкі і гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася года ў Гомелі. У 1975 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Гісторыя. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства». У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Манета і грашовы рахунак усходнебеларускага рынку другой паловы XVII — трэцяй чвэрці XVIII ст.»Колобова Ирина Наумовна // Кафедра историко-культурного наследия. Белорусский государственный университет культуры и искусств.

З 1998 года працуе на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ, дзе выкладае такія дысцыпліны як «Гісторыя Беларусі», «Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны (нумізматыка, геральдыка, фалерыстыка, сфрагістыка, анамастыка, метралогія і храналогія)» і інш.

З 2022 года — дацэнтка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ.

Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя інтарэсы Спецыялізуецца на гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі, фальшываманецтве ў XIX стагоддзі, манетных скарбах, а таксама развіцці нумізматыкі як навукі.

Сям’я Яе брат — беларускі гісторык Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (1934–2008).

Крыніцы

Катэгорыя:гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нумізматы Беларусі