Гунарс Прыедэ (, — ) — латвійскі драматург і грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Латвійскай ССР (1988). Ганаровы член Латвійскай акадэміі навук (1995).

Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1928 года ў Рызе, у сям'і дзяржаўнага чыноўніка Рэйнхолда Прыедэ.

Скончыў Вэнтспілскую сярэднюю школу і архітэктурнае аддзяленне інжынерна-будаўнічага факультэта Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Працаваў навуковым сакратаром у Архітэктурна-будаўнічым інстытуце Акадэміі Навук Латвійскай ССР (1953—1955), педагогам Рыжскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1955—1957) і педагогам Рыжскага будаўнічага тэхнікума (1957—1956).

Быў кансультантам па драматургіі ў Саюзе пісьменнікаў Латвійскай ССР (1958—1960), членам і кіраўніком сцэнарнага аддзела Рыжскай кінастудыі (1960—1964), мастацкім экспертам і членам рэпертуарнай камісіі Міністэрства культуры Латвійскай ССР (1964—19) кінематаграфістаў Латвійскай ССР (1965—1968), сакратаром (1972—1974) і 1-м сакратаром (1974—1984) праўлення Саюза пісьменнікаў Латвійскай ССР, членам Камітэта па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям у галіне навукі і мастацтва пры Савеце Латвійскага камітэта Брацкіх могілак (з 1989). Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 9-га склікання.

Пайшоў з жыцця 22 снежня 2000 года, пахаваны на гарадскіх могілках у Ліелвардэ.

Катэгорыя:Драматургі Латвіі