Арсень Монід (, в. Хатуцічы, цяпер Маладзечанскі раён — ) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Францыі і Канадзе. Сябра Рады БНР.

Біяграфія Нарадзіўся 15 жніўня 1925 года ў вёсцы Хатуцічы (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе100 гадоў таму нарадзіўся беларускі грамадзкі дзеяч у Францыі й Канадзе Арсень Монід (1925—2005). // Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва - БІНіМ.

З лета 1944 года знаходзіўся на эміграцыі. Спачатку жыў у Францыі, дзе ўдзельнічаў у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў, быў рэферэнтам Галоўнай управы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі. У 1948 годзе Браў удзел у Сусветным з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, які праходзіў 26—28 лістапада 1948 г. і сабраў прыхільнікаў Міколы Абрамчыка.

У сярэдзіне 1950-х гадоў перабраўся ў Канаду. Працаваў у кампаніі Massey Ferguson у Брантфардзе, каля Таронта. Быў актывістам Згуртавання беларусаў Канады, абіраўся радным БНР у выгнанні.

Памёр 28 ліпеня 2005 года пасля доўгай і цяжкай хваробы. Ягоны сябар Кастусь Акула ў некролагу адзначыў, што Арсень Монід належаў да «рэдкіх ахвярных беларускіх патрыётаў, якія кіравалі нацыянальным, грамадскім і рэлігійным жыццём у Канадзе».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе Катэгорыя:Беларусы ў Францыі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі