Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава (нар. , Вельск, Архангельская вобласць, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася 23 лістапада 1948 года ў Вельску Архангельскай вобласці (Расія). У 1976 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Маскоўскага завочнага педагагічнага інстытута. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1963 года.

Персанальныя выставы ў Брэсце адбыліся ў ліпені 1993 года (музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці») і ў кастрычніку 1999 года (выставачная зала камбіната «Мастацтва»).

З 1994 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.

Жыве і працуе ў Брэсце.

Творчасць Дзіяна Вымаркава працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, габелена, прамысловай графікі, у тэхніцы ручнога ткацтва, у апошнія гады асвоіла тэхніку фелтынга. Яе вядомыя габелены: «Элегія», «Ціхая затока», «Настальгія», «Русь», «Чаромха цвіце», «Сярэднявечча», «Мінулае», «Вячэрні Талін», «Разгубленасць», «Лугі сенакосныя», «Вясковы нацюрморт», «Восень», «Трыа». Габелены брэсцкай мастачкі ўводзяць у добры і вельмі ўтульны свет. Яе ніткавыя фантазіі лучацца цёплым, спакойным святлом.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі, музеях Кобрына, Харкава, Севастопаля, у прыватных зборах Германіі, Даніі, Швецыі, Ізраіля, ЗША і іншых краін.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі