Віленская акруга () — адміністрацыйная адзінка Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, створаная 7 чэрвеня 1919 годаDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.

У склад акругі першапачаткова ўваходзілі паветы: Віленскі, Троцкі, Ашмянскі, Свянцянскі, Лідскі, Гродзенскі і Навагрудскі.

31 кастрычніка 1919 года быў далучаны Браслаўскі паветDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257, 6 лістапада 1919 года — Дзісненскі павет з часовай сядзібай у ГлыбокімDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275.

Дэмаграфія Паводле звестак на снежань 1919 года, у акрузе пражывала 1 633 504 чалавекі. Найбуйнейшымі гарадамі былі: Вільня (128 954 жыхары), Гродна (28 165) і Ліда (11 365). Усяго налічвалася 23 497 населеных пунктаў, з якіх: 3 — з 5–10 тыс. жыхароў, 48 — з 1–5 тыс. жыхароў.

Асвета У 1919/1920 навучальным годзе ў Віленскай акрузе дзейнічала: 929 усеагульных школ, 26 сярэдніх школ, 13 прафесійных школ, 4 настаўніцкія семінарыі, 56 розных курсаў.

Усяго навучалася 80 481 дзіця, працавала 2 173 настаўнікі. У сакавіку 1920 года функцыянавала: 859 школ з навучаннем на польскай мове, 968 — на іншых мовах.

Адміністрацыйны падзел Павет Плошча (км²) Насельніцтва Адм. цэнтр Насельніцтва цэнтра Браслаўскі¹ 2 590 82 513 Браслаў 1 235 Дзісненскі² 5 779 193 263 Глыбокае ? Гродзенскі 4 264 127 252 Гродна 28 165 Лідскі 5 605 186 060 Ліда 11 365 Навагрудскі³ 2 445 95 907 Навагрудак 5 096 Ашмянскі 6 885 189 390 Ашмяны 3 442 Свянцянскі 4 826 139 692 Свянцяны 3 900 Троцкі 4 160 92 831 Трокі 1 886 Вілейскі⁴ 6 185 213 424 Вілейка 5 893 Віленскі 5 727 313 172 Вільня 128 954 Вільня (горад) ? 128 954 Вільня 128 954¹ далучаны 31 кастрычніка 1919 г.Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257 ² далучаны 6 лістапада 1919 г.Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275 ³ 1 жніўня 1919 г. з часткі павета быў утвораны Баранавіцкі павет у Брэсцкай акрузе ⁴ далучаны паміж ліпенем і вераснем 1919 г.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1920 годзе Катэгорыя:Гісторыя Вільні