Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі (нар. , Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія Нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў Мінску, у сям’і мастака Віктара Вярсоцкага.

У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцэвіча і Ю. Выхадцава. Браў урокі ў майстэрні В. Цвіркі.

З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставак з 1972 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Працуе пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулічка Верхняга горада», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Па дарогах Беларусі», «Мінск салютуе», «Крышталёвы вечар», «Вечар на Браслаўшчыне», партрэты «Маці», «Студэнтка».

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў Літаратурным музеі М. Багдановіча.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі