Надзея Прохараўна Варвановіч (, Гомель — ) — беларуская мастачка.

Біяграфія Нарадзілася года ў Гомелі. Вучылася ў мастацкіх студыях Растова-на-Доне ў 1935—1937 гадах і пры Доме народнай творчасці ў Мінску ў 1937—1941 гадах, дзе яе настаўнікамі былі В. Волкаў і М. Дучыц.

Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1941 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года.

Творчасць Працавала пераважна ў станковым жывапісе, у жанрах нацюрморта, пейзажа і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Нацюрморт з гарлачыкам», «Нацюрморт з кветкамі і ручніком», «Флёксы», «Нацюрморт з беларускай посцілкай», «Сіні лубін з ручніком», «Жоўтыя кветкі на стале», «Півоні светлыя», «Карпы і ракі», «Ружы і вінаград»; лірычныя пейзажы «Зімовы дзень», «Бераг Нарачы», «Мінскае мора», «Зімой у Крыжоўцы»; партрэты М. Дучыца, школьніцы, маці, а таксама аўтапартрэт.

Творы мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і ў фондах БСМ.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастачкі Беларусі XX стагоддзя