Уладзімір Рыгоравіч Сянчук (нар. , Бяроза) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дзяржаўны службовец.

Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1968 года ў Бярозе. У 1992 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэміюПредседатель Сянчук Владимир Григорьевич па спецыяльнасці «аграномія».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе ў якасці трактарыста-машыніста саўгаса «Жабінкаўскі». У 1992—1997 гадах працаваў галоўным аграномам саўгаса «Усход». У 1997—2004 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Жабінкаўскага і Пружанскага райвыканкамаў. У 2004—2006 гадах быў намеснікам дырэктара Брэсцкага мясакамбіната. У 2006—2008 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім аблвыканкаме. У 2008—2016 гадах узначальваў Брэсцкую абласную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. З 16 лютага 2016 года да пачатку 2017 года быў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама.

Са 30 студзеня 2017 года зацверджаны старшынёй Брэсцкага райвыканкама. 14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Камянецкага райвыканкама.

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Камянецкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта