Love Me Do () — першы сінгл брытанскага гурта The Beatles і іх першая кружэлка на лэйбле ParlophoneBeatles.ru.. У Вялікабрытаніі сінгл быў выпушчаны 5 кастрычніка 1962 года і дасягнуў № 17 у хіт-парадзе краіны. У Злучаных Штатах Амерыкі ён выйшаў у 1964 годзе і дасягнуў № 1 хіт-парада Billboard Hot 100.
Гісторыя песні Гэта адна з першых песень калектыва. Сачыніў песню Пол Мак-Картні ва ўзросце 16 гадоў (1958—1959), калі прагульваў заняткі ў школе. Пазней Джон Ленан дадаў да кампазіцыі 8 тактаў у сярэдзіне з іншай гармоніяйMiles (1997)..
Love Me Do была запісана ў трох версіях з трыма рознымі барабаншчыкамі: 6 чэрвеня 1962 — з Пітам Бестам (гэтая версія доўгі час лічылася страчанай); 4 верасня — з Рынга Старам (прадзюсар не быў задаволены ігрой Стара); 11 верасня — з Эндзі Ўайтам, а Стара ставяць граць на тамбурыне.
Тым не менш сінгл быў выпушчаны ў версіі са Старам, бо «версія ад 11 верасня, у выніку, не мела нейкіх значных паляпшэнняў».
Love Me Do не выпускалася ў стэрэаварыянце, да 2023 года, калі запіс Love Me Do са Старам на барабанах быў выпушчаны на сінгле разам з першай публікацыяй "Now and Then".
Выкананне У брытанскай версіі сінгла, у альбомах The Beatles Rarities (Capitol SHAL 12060, 1980) і Past Masters: Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джон Ленан — вакал, губны гармонік Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара Рынга Стар — ударныя
У амерыканскай версіі сінгла, у альбомах Please Please Me, Introducing... The Beatles (Vee Jay VJLP 1062 / SR 1062, 1963), The Early Beatles, The Beatles’ Hits и 1: Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джон Ленан — вакал, губны гармонік Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара Рынга Стар — тамбурын Эндзі Ўайт — ударныя
У альбоме Anthology 1:
Пол Мак-Картні — электрычная бас-гітара, вакал Джон Ленан — вакал, губны гармонік Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара Піт Бест — ударныя
Хіт-парады Хіт-парад Год Пікаваяпазіцыя UK Singles Chart 1962 17 U.S. Billboard Hot 100 1964 1 Canada CHUM Chart 1964 4 UK Singles Chart 1982 4
Крыніцы
Літаратура LOVE ME DO: подстрочный перевод, комментарии // Beatles.ru (19 апреля 2008).
Спасылкі Alan W. Pollack’s Notes on «Love Me Do» // icce.rug.nl The Beatles Bible: Love Me Do // beatlesbible.com What harmonica did John Lennon use to play the intro to «Love Me Do» and other songs by The Beatles? // patmissin.com
Катэгорыя:Песні The Beatles Катэгорыя:Сінглы The Beatles Катэгорыя:Песні, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100