Хамоўнікі () — раён горада Масквы, размешчаны ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе, а таксама аднайменнае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне. Размешчаны ў лукавіне Масквы-ракі. Насельніцтва
Музеі У межах сучаснага муніцыпальнага раёна размешчаны: Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна, Дзяржаўны музей А. С. Пушкіна (літаратурны), выставачныя залы Расійскай акадэміі мастацтваў, Музей Масквы (у комплексе «Правіянцкія склады»), Дзяржаўны музей Л. М. Талстога, Мемарыяльны музей-сядзіба Л. М. Талстога «Хамоўнікі», Дом-музей А. І. Герцэна, выставачная зала Федэральных архіваў, музей «Дом Бурганава», Галерэя мастацтваў Зураба Цэрэтэлі і іншыя музеі, галерэі і выставачныя залы.
Катэгорыя:Раёны Масквы