«Baby It’s You» () — песня, напісаная Бёртам Бакаракам (музыка), Лютэрам Дзіксанам (пад псеўданімам Барні Ўільямс) і Макам Дэвідам (словы). Песня стала хітом у выкананні такіх гуртоў, як The Shirelles, The Beatles и Smith.

The Beatles

The Beatles выконвалі «Baby It’s You» падчас гастроляў з 1961 па 1963 год. Песня была запісана 11 лютага і 20 лютага (запіс партыі чэлесты) для іх дэбютнага альбома Please Please Me.

Песня «Baby It’s You» таксама выйшла на альбомах Introducing… The Beatles і Songs, Pictures and Stories of the Fabulous Beatles, выпушчаных у ЗША. У 1965 годзе песня ўвайшла ў зборнік The Early Beatles, выпушчаны Capitol Records.

Пасля выхаду ў 1995 годзе сінгл «Baby It’s You» дасягнуў 26-й пазіцыі чарта Hot Singles Sales і 67-й пазіцыі чарта Billboard Hot 100.

Выкананне Джон Ленан — рытм-гітара, вакал; Джордж Харысан — сола-гітара, бэк-вакал; Пол Мак-Картні — бас-гітара, бэк-вакал; Рынга Стар — барабаны; Джордж Марцін — чэлеста.

Крыніцы

Катэгорыя:The Beatles