«Бяздонны калодзеж» — крыніца ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Геаграфія Крыніца знаходзіцца на правым беразе ракі Асцёр, паблізу вёсак Новы Дзедзін і Стары Дзедзін.
Апісанне Уяўляе сабой магутную крыніцу ўзыходзячага тыпу, якая ўтварае «калодзеж» дыяметрам каля 2 метраў. Вада ў крыніцы вельмі халодная, яе тэмпература круглы год трымаецца на ўзроўні каля +8 °C. Лічыцца чыстай і лекавай, асабліва карыснай для вачэй. Паводле мясцовых жыхароў, вада можа захоўвацца больш за год, не губляючы сваіх якасцей.
Легенды Назва «Бяздонны калодзеж» паходзіць з народнай легенды, паводле якой на гэтым месцы некалі правалілася пад зямлю цэлая царква. Пасля гэтага, як сцвярджалі мясцовыя жыхары, з глыбіні можна было пачуць гукі званоў. Шматлікія спробы вымераць глыбіню крыніцы з дапамогай доўгіх вяровак поспехам не ўвянчаліся, што і замацавала за ёй славу «бяздоннай».
Культавае значэнне З даўніх часоў крыніца была важным духоўным цэнтрам для мясцовых жыхароў. Штогод 14 жніўня, на свята Макавей, ля крыніцы праводзіліся малебны і абрад асвячэння вады. На гэтыя святкаванні збіраліся вернікі з усіх навакольных вёсак і нават з суседняй Смаленшчыны.
У савецкі перыяд крыніца была занядбана. Аднак у 2010 годзе яе аднавілі і добраўпарадкавалі: над «калодзежам» узвялі драўляную капліцу, а побач пабудавалі купель для акунання.
Статус Рашэннем Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта крыніца «Бяздонны калодзеж» абвешчана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння з мэтай захавання гэтага ўнікальнага прыроднага аб'екта.
Спасылкі Крыніца «Бяздонны калодзеж» на сайце «Родники Беларуси» Родники Климовичского района на сайце Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Помнікі прыроды мясцовага значэння Катэгорыя:Клімавіцкі раён