Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў (скарочана — БФРР) — нацыянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае аматараў радыёсувязі і радыёспорту ў Беларусі. Арганізацыя мае статус некамерцыйнай і дзейнічае ў інтарэсах развіцця аматарскай радыёсувязі і радыёспартыўных кірункаў на тэрыторыі краіны.
Гісторыя і місія Беларуская фэдэрацыя радыёаматараў і радыёспартсмэнаў была зарэгістравана 22 чэрвеня 1993 года. Стварэнне БФРР было абумоўлена неабходнасцю каардынацыі і падтрымкі аматарскiх радыёспартыўных мерапрыемстваў (хуткасная тэлеграфія і радыёпеленгацыя). З часам дзейнасць федэрацыі была пашырана і цяпер яна ахоплівае шырокі спектр аматарскай радыёсувязі, спрыяе павышэнню ўзроўню тэхнічнай падрыхтоўкі радыёаматараў і папулярызацыі радыёспорту. У Беларусі арганізацыя разам з федэрацыямі аўтамабільнага, матацыклетнага, водна-маторнага спорту ўваходзіць у склад тэхнічных федэрацый ДТСААФ Беларусі.
БФРР з'яўляецца афіцыйным сябрам Міжнароднага саюза радыёаматараў (International Amateur Radio Union, IARU) — міжнароднай асацыяцыі радыёаматарскіх асацыяцый і прадстаўляе ў ей інтарэсы беларускіх радыёаматараў, забяспечвае ўдзел беларусаў у фарміраванні і выкананні міжнародных стандартаў і палітык у галіне аматарскай радыёсувязі. Асноўныя задачы і функцыі
Правядзенне кваліфікацыйных іспытаў для атрымання радыёаматарскіх ліцэнзій (англ. Radio Amateur Licence) катэгорый A, B, C. Каб быць дапушчаным да здачы кваліфікацыйнага іспыту неабходна быць сябрам БФРР. Пры паспяховай здачы іспыта арганізацыя прысвойвае радыёаматару афіцыйны пазыўны і выдае ліцэнзію. Правядзенне і падтрымка радыёспартыўных спаборніцтваў і конкурсаў на нацыянальным узроўні, арганізацыя радыёаматарскіх злетаў Кіраванне нацянальным QSL-бюро, якое забяспечвае абмен карткамі пацверджання сувязі паміж беларускімі радыёаматарамі і іх замежнымі калегамі. Прадстаўленне інтарэсаў беларускіх аматараў радыёсувязі перад нацыянальнымі, еўрапейскімі і міжнароднымі органамі-рэгулятарамі Супрацоўніцтва з міжнароднымі радыёаматарскімі арганізацыямі, у прыватнасці з Міжнародным саюзам аматарскага радыёсувязі (IARU), дзе БФРР выступае нацыянальным прадстаўніком Беларусі.
Членства і арганізацыя У склад БФРР уваходзяць радыёаматары і радыёспартсмены з усёй Беларусі. Арганізацыя забяспечвае адзіныя правілы ўдзелу ў спаборніцтвах, спрыяе павышэнню тэхнічнага ўзроўню сваіх членаў і развіццю іх навыкаў у сферы радыёсувязі.
З-за ўдзелу Беларусі ў расійска-украінскай вайне мясцовыя радыёаматары не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных конкурсах, але нягледзячы на гэта БФРР працягвае праводзіць нацыянальныя і рэгіянальныя спаборніцтвы.
Гл. таксама
Радыёаматарства Радыёспорт Рэпрэсіі супраць беларускіх радыёаматараў
Спасылкі
Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі радыёаматараў і радыёспартсменаў Палажэнне аб парадку прыёму кваліфікацыйнага іспыту на атрыманне ліцэнзіі радыёаматара (Radio Amateur Licence) Білеты для здачы іспыта на радыёаматарскую ліцэнзію: класа А або В, на ліцэнзію класа C Рэгламент аматарскай і аматарскай спадарожнікавай службаў радыёсувязі Рэспублікі Беларусь
Зноскі
Катэгорыя:Радыёаматарства Катэгорыя:Радыётэхніка Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Некамерцыйныя арганізацыі Катэгорыя:Радыёвяшчанне