Васіль Рыгоравіч Карась (; 1911, Валокі — 1943, Хойнікі) — старшыня калгаса «Чырвоны сцяг» (з 1938), памочнік пракурора (з 1940), камандзір партызанскага атрада імя В. І. Чапаева.
Біяграфія Беларус. Нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Валокі Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер у межах Хойнікаў Гомельскай вобласці Беларусі).
Пасля заканчэння пачатковай школы да 1926 года працаваў у гаспадарцы бацькі. З кастрычніка 1926 да снежня 1929 года працаваў па найму вучнем у саматужнікаў Зарэцкага і Тарахоўскага ў Хойніках. Пасля арганізацыі ў Валоках калгаса «Селянін» прызначаны брыгадзірам, дзе і працаваў са снежня 1929 да ліпеня 1934 года.
Затым накіраваны на вучобу ў савецка-партыйную школу ў Гомелі, пасля яе сканчэння, з ліпеня 1935 да мая 1937 года Карась працуе загадчыкам Валоцкага сельскага Дома сацыялістычнай культуры.
У маі 1937 года прызначаны інспектарам або раённым упаўнаважаным Народнага камісарыяту нарыхтовак. З верасня 1938 года абраны старшынёй калгаса «Чырвоны сцяг».
У сакавіку 1940 года Карася накіроўваюць працаваць у органы пракуратуры. Пасаду памочніка пракурора Хойніцкай раённай пракуратуры ён займаў да пачатку акупацыі Хойніцкага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.
У красавіку 1941 года Карась прыняты ў члены КПСС. Пасля акупацыі раёна пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі партызанскага атрада.
Узімку 1941—1942 гадах быў у групе сакратара падпольнага райкама КПБ П. П. Домнікава, а пасля яго смерці сам кіраваў групай партызан.
У сакавіку 1943 года Палескі абкам КПБ зацвердзіў Карася камандзірам партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, членам Хойніцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
Партызанскі атрад імя В. І. Чапаева створаны ў сакавіку 1943 года ў Аравіцкім і Кажушкаўскім сельсаветах Хойніцкага раёна з ініцыятыўнай групы Карася, выдзеленай Гомельскім партызанскім злучэннем. Пад кіраўніцтвам Карася атрад правёў шэраг аперацый па знішчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка на чыгунцы на акупаванай тэрыторыі Палескай вобласці (Хойніцкі раён).
Партызаны разграмілі буйную нямецкую гаспадарку ў Судкове, правялі баявую аперацыю пад Хойнікамі, у аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Хойнікі — Васілевічы падарвалі больш за 500 рэек. Распаўсюджвалі ўлёткі, зводкі Сафінфармбюро.
25 лістапада 1943 года атрад (430 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
У 1943 годзе Васіль Рыгоравіч Карась загінуў.
Пахаваны Васіль Рыгоравіч Карась на грамадзянскіх могілках па вуліцы Малішэўскай у Хойніках.
Сям’я Жонка Соф’я, пяцёра дзяцей (Вера, Эмілія, Неля, Кена, Дзіна). Загінулі.
Узнагароды і званні Прадстаўлены да ўзнагароджання Ордэнам Чырвонага Сцяга.
Памяць
Імем Васіля Карася названая адна з вуліц у Хойніках Гомельскай вобласці. Памятны знак Васілю Рыгоравічу Карасю ўсталяваны на будынку па аднайменнай вуліцы ў Хойніках (15.06.2022).
Крыніцы
Спасылкі
Карась Василий Григорьевич . Хойникский райисполком.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў