«A Taste of Honey» () — вядомая музычная кампазіцыя, напісаная Бобі Скотам (Bobby Scott) і Рыкам Марлаў (Ric Marlow). Першапачаткова гэта была толькі музычная тэма для брадвейскай пастаноўкі (1960) брытанскай п'есы «Смак мёду» (напісанай у 1958 годзе, паводле яе пазней быў зняты аднайменны фільм). Арыгінальная версія атрымала прэмію «Грэмі» ў 1962 годзе (у намінацыі «Лепшая інструментальная тэма»); кавер-версія Герба Алперта ў 1965 годзе атрымала прэмію «Грэмі» адразу ў некалькіх намінацыях (у тым ліку — і ў прэстыжнай намінацыі «Запіс года»). Пазней кампазіцыя была перапрацавана ў песню: са словамі яна была ўпершыню запісана Лені Ўэлчам (Lenny Welch); найбольш вядомай стала вакальная версія, запісаная гуртом «The Beatles» у 1963 годзе.

Версія «The Beatles»

Песня (у адаптацыі Лені Ўэлча, толькі з невялікімі зменамі тэксту ў прыпеве) знаходзілася ў рэпертуары гурта з 1962 года. Жывое выкананне тых часоў увайшло ў альбом Live! at the Star-Club in Hamburg, Germany; 1962, выпушчаны ў 1977 годзе.

Паколькі інструментальная версія Акера Білка была ў той час даволі папулярнай у Вялікабрытаніі, было вырашана запісаць дадзеную песню для дэбютнага альбома гурта. Запіс адбыўся 11 лютага на студыі «Эбі Роўд» (у той дзень гурт запісаў 10 песень для альбома). Агулам было сыграна пяць дубляў; пазней Мак-Картні дазапісаў асноўны вакал (дзве яго партыі былі зведзены ў адну, што было адзіным выпадкам выкарыстання гэтай тэхнікі ў першым альбоме «The Beatles»).

Версія «The Beatles» выйшла не толькі ў альбоме Please Please Me, але і ў амерыканскіх альбомах Introducing… The Beatles і The Early Beatles, а таксама была апублікавана ў першым міні-альбоме гурта (Twist And Shout), выпушчаным 12 ліпеня 1963 года. Акрамя таго, гурт неаднаразова запісваў яе для BBC (адзін з гэтых запісаў увайшоў у альбом Live at the BBC, выпушчаны ў 1994 годзе).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles