Берасцейскі дыстрыкт, пасля Падляшскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і Падляшскага ваяводства Кароны Польскай. Уваходзіў у склад Літоўскай правінцыі.

Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам.

Нягледзячы на тое, што пасля Люблінскай уніі 1569 года Падляшскае ваяводства было перададзена са складу Вялікага Княства Літоўскага ў склад Кароны Польскай, яго тэрыторыя ў структуры евангелічна-рэфармацкай царквы належала да Літоўскай правінцыі, складаючы адзін з яе шасці дыстрыктаў.

Берасцейскі дыстрыкт складаўся з грамад Берасця, Пінска, Гродна, Слоніма і іх ваколіцГрыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144. Яшчэ ў 1614 г. узгадваецца Берасцейскі дыстрыкт, а ўжо з 1621 г. — Падляшскі.

Колькасць збораў у Падляшскім дыстрыкце ў XVII стагоддзі вагалася ад 6 да 88 збораў, якія існавалі ў падляшскім дыстрыкце, пералічвае ў 1696 годзе Крыштаф Таўбман-Тжэбіцкі. Obraz historyczny kalwinizmu na Litwie 1650-1696, wyd. H. Barycz, "Reformacja w Polsce" , t. IV, s. 213, пры гэтым не ўсе існавалі адначасова. Зборы ў Венграве, Орлі, Заблудаве (кафедральны збор — месца знаходжання падляшскага сеньёра), у Сяльцы, а таксама ў Саколаве і ў Старой ВесіH. Merczyng, Zbory i senatorowie protestanccy w Dawnej Rzeczypospolitej, Warszawa 1904, s. 165. знаходзіліся ў радзівілаўскіх маёнтках. Акрамя таго, Лукашэвіч меркаваў, што ў радзівілаўскіх Сямяцічах, напрыканцы XVI стагоддзя, таксама існаваў зборJ. Łukaszewicz, Dzieje kościoła wyznania helweckiego w Litwie, Poznań 1842, t. II, s. 69, 78..

Калі да гэтага дадаць збор у Нурцы, у Берасцейскай зямлі, фундаваны ў 1638 годзе Пятром КахлеўскімЗбор у Нурцы быў заснаваны, найверагодней, у 1631 годзе Пятром Пякарскім, у якога яго набыў Кахлеўскі. Z. Trawicka, Działalność polityczna i reformacyjna Piotra Kochlewskiego, "OiRwP" 1963, t. VIII, s. 141., адным з найбольш давераных людзей Крыштафа II Радзівіла, то бачна, што большасць падляшскіх збораў былі заснаваны Радзівіламі або асобамі, цесна з імі звязанымі, і распаўсюджанне евангеліцка-рэфармаванага веравызнання на Падляшшы было відавочна звязана з радзівілаўскай апекай. Астатнія зборы ў падляшскім дыстрыкце знаходзіліся ў Ямне (фундацыя Пякарскіх(?)), у Сідры (фундацыя Астафія Валовіча, віленскага кашталяна, вялікага канцлера літоўскага) і ў Непакойчыцах (фундацыя Райскіх).

Катэгорыя:Кальвінізм у Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Гісторыя Вільні