Аляксандр Мікалаевіч Пачко () — беларускі дзяржаўны службовец, спецыяліст у галіне сельскай гаспадаркі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Атвержычы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Брат дзяржаўнага службоўца Сяргея Пачко.
У 2005 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, а пазней — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам аўтагаража саўгаса «Манькавіцкі» Столінскага раёна. Прайшоў шлях ад кіраўніка сельскагаспадарчых падраздзяленняў да першага намесніка старшыні райвыканкама і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
У 2015—2022 гадах узначальваў Лунінецкі райвыканкам, у маі 2022 года прызначаны старшынёй Кобрынскага райвыканкама. Быў членам рэдакцыйнай калегіі выдання «Кобрын».
17 красавіка 2025 года прызначаны старшынёй Столінскага райвыканкама.
Погляды У часы старшынства А. Пачко ў чэрвені 2024 года ў Кобрыне перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Пятра Машэрава.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта