Наталля Мікалаеўна Марковіч (нар. , Ушачы) — беларуская эканамістка і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 19 жніўня 1978 года ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працоўную дзейнасць пачала эканамісткай, працавала спецыялісткай па разліках першай катэгорыі, спецыялісткай па рэалізацыі прадукцыі, вядучай эканамісткай, начальніцай вытворча-эканамічнага аддзела ЗАТ «Вечалле»; дырэктаркай тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна; намесніцай старшыні Ушацкага райвыканкама.

Дэпутатка Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 25-га, 28-га і 29-га скліканняў. Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў.

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Ушацкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», член гэтай арганізацыі, а таксама Беларускага саюза жанчын і Беларускай партыі «Белая Русь».

Узнагароды Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага аблвыканкама, РГА «Белая Русь».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Наталлі Марковіч на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання