«All My Loving» () — песня гурта The Beatles з альбома With The Beatles, напісаная Полам Мак-Картні (прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні). У тэксце апавядаецца пра расстанне дваіх закаханых. Біёграфамі гурта неаднаразова выказвалася меркаванне, што песня прысвечана першаму каханню Пола — Джэйн Эшэр.
Нягледзячы на тое, што ні ў Вялікабрытаніі, ні ў ЗША песня не была выпушчана ў выглядзе сінгла, яна часта ратыравалася на радыё, з-за чаго кампанія EMI у далейшым выпусціла аднайменны міні-альбом, які пачынаўся менавіта з гэтай кампазіцыі. Як сінгл «All My Loving» была выпушчана ў Канадзе, дзе стала хітом. Канадскі сінгл быў імпартаваны ў ЗША ў вялікай колькасці, дзякуючы чаму ў красавіку 1964 года ён заняў 45 пазіцыю ў чарце Billboard Hot 100.
Песня ўваходзіла ў канцэртны рэпертуар гурта на працягу 1963-га і большай часткі 1964-га гадоў. Кампазіцыя была першай, выкананай на дэбютным выступе гурта на шоў Эда Салівана 9 лютага 1964 года. Песня выкарыстоўвалася ў двух фільмах, створаных пры ўдзеле «The Beatles»: «Вечар цяжкага дня» і «Чароўнае таямнічае падарожжа».
Тэкст і мелодыка «All My Loving» былі станоўча ацэнены познімі музычнымі крытыкамі. У 1964 годзе за песню гурт атрымаў прэмію Айвара Навэла, а часопісы Rolling Stone і New Musical Express паставілі «All My Loving» на 44 і 33 месцы ў спісах 100 лепшых песень The Beatles.
Гэты хіт — адзін з нямногіх аўтарства Мак-Картні, які пры гэтым падабаўся Ленану. Песня грала ў бальніцы ў той момант, калі была канстатавана смерць Джона 8 снежня 1980 года.
«All My Loving» часта выконвае Пол Мак-Картні падчас сваіх выступаў.
Тэкст і музыка
Гісторыя Кампазіцыя была прыдумана падчас у 1963 годзе. Аднак што да дакладнага часу напісання меркаванні разыходзяцца. Як сцвярджаў Біл Гары, Мак-Картні прыдумаў тэкст песні падчас галення, а паводле Бары Майлза тэкст быў напісаны падчас паездкі «The Beatles» у гастрольным аўтобусе. «Гэта была першая песня, для якой я спачатку напісаў словы», — распавёў аднойчы Мак-Картні.
Незадоўга да выступу Пол сеў за піяніна ў вялізнай закуліснай зоне залы, у якой павінны былі выступаць музыканты, і пачаў прыдумваць матыў для мелодыі. Паводле Мак-Картні, гэта была добрая песня, якая падыходзіць для шоў.
Тэкст
Тэкст «All My Loving» уяўляе сабой «ліст» у стылі песні «P.S. I Love You». Першы куплет песні пачынаецца са слоў у стылі in medias res: «», і заканчваецца сказам «». Наступны куплет пачынаецца радком «». Самі радкі ўяўляюць сабой аповед пра стасункі паміж дваімі закаханымі, якія кахаюць і сумуюць адно па адным. Некаторыя выданні выказалі меркаванне, што тэкст песні прысвечаны першай нявесце Пола — Джэйн Эшэр.
«All My Loving» напісана ў цяперашнім і будучым часе: персанаж песні шчыра абяцае быць верным і ўслых разважае пра тое, што ўсё яго любоўнае жыццё — цяпер толькі фантазія. Куплет мае даўжыню шаснаццаць тактаў і падзелены на дзве музычна паралельныя васьмітактныя фразы.
У першым куплеце, пасля фразы «Я дашлю табе ўсё сваё каханне», усе інструменты заціхаюць. Затым голас Мак-Картні адкрывае другі куплет а капэла для першых двух слоў — «».
Музыка Пры напісанні тэксту Мак-Картні першапачаткова ўяўляў яе як песню ў стылі кантры і вестэрна, а Джордж Харысан дадаў гітарнае сола ў «». У ігры рытм-гітары Джона Ленана выкарыстоўваюцца хуткія трыёлі, падобныя да мелодыі папулярнай у 1960-х гадах песні «Da Doo Ron Ron» амерыканскага гёрл-гурта The Crystals, а Мак-Картні грае «блукаючую басовую партыю». Было выказана меркаванне, што гэты твор «чэрпае» натхненне ў песні «Квартэта Дэйва Брубека» 1959 года пад назвай «Kathy’s Waltz» ().
Асноўная танальнасць песні — мі мажор. Самая незвычайная дэталь песні заключаецца ва ўзмоцненым акордзе другога такта. У кантэксце ўсёй песні, настрою і слоў злёгку дысаніруючы акорд няяснага гарманічнага паходжання дае эфектнае, але тонкае адценне трывогі, якое супярэчыць самаўпэўненасці героя. Мелодыя Мак-Картні дыятанічная, аднак яго гармонія ўключае ў сябе інтэнсіўнае выкарыстанне танічных мажорных і мінорных прамежкавых акордаў, што, паводле музыказнаўцы Джэймса Перона, надае песні «гаркавата-салодкае» адценне. Умелае выкарыстанне «The Beatles» паўзы ў песні бярэ свой пачатак у афраамерыканскай папулярнай музыцы, хаця, паводле «», першапачаткова час перапынку быў прыдуманы для таго, каб даць аўдыторыі магчымасць падзяліцца сваім энтузіязмам і воплескамі.
Вакал Пола быў запісаны двойчы, гэтыя вакальныя дарожкі накладзены ў першых двух куплетах. Толькі ў апошнім куплеце выкарыстоўваецца адзін варыянт выканання. У прыпеве Пол спявае разам з Джорджам і Джонам, якія падтрымліваюць гармонію ззаду яго вакалізам «oooh».
Запіс Песня была запісана гуртом «The Beatles» 30 ліпеня 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд». Было зроблена адзінаццаць асноўных дубляў і тры дабавачныя, прызначаныя для дадатковага звядзення. У выніку ў якасці асноўнага быў выкарыстаны 14-ы, які быў зведзены разам з дублем нумар 11. Мікшыраванне мона-версіі было ажыццёўлена 21 жніўня, а стэрэа-версіі — 29 кастрычніка. Падоўжаная стэрэа-версія песні з перкусійным уступам Рынга Стара з выкарыстаннем хай-хэта, якое не сустракаецца ў звычайных стэрэа- ці мона-міксах, была выпушчана ў Германіі і Нідэрландах у 1965 годзе ў зборніку Beatles 'Greatest. Гэтая версія пазней была выпушчана ў Вялікабрытаніі як частка The Beatles Box.
Удзельнікі запісу Пол Мак-Картні — двойчы запісаны і зведзены вакал, бас-гітара, бэк-вакал Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара Рынга Стар — ударныя Джордж Марцін — прадзюсар Норман Сміт — гукарэжысёр
Выпуск і лёс
«All My Loving» была выпушчана ў Вялікабрытаніі 22 лістапада 1963 года ў складзе альбома With the Beatles; акрамя таго, яна стала тытульнай кампазіцыяй аднайменнага міні-альбома, выпушчанага 7 лютага 1964 года. У ЗША песня ўпершыню была выпушчана 20 студзеня 1964 года разам з альбомам Meet The Beatles!, а пазней яна была ўключана і ў амерыканскі міні-альбом Four by The Beatles. У Канадзе песня выйшла ў выглядзе сінгла (з песняй «This Boy» на баку «Б»), а таксама ўвайшла ў альбом Beatlemania! With The Beatles, колькасць і парадак кампазіцый якога супала з With The Beatles. «All My Loving» была выпушчана ў выглядзе сінгла ў Аргентыне, Швецыі, Нарвегіі і Японіі, а таксама была ўваходнай песняй на EP, выпушчаных у Аўстраліі, Францыі, Даніі, Японіі, Новай Зеландыі, Швецыі і Вялікабрытаніі. У тым жа 1964 годзе канадскі сінгл быў імпартаваны ў ЗША, дзякуючы чаму ў красавіку ён заняў 45 пазіцыю ў чарце Billboard Hot 100. Разнастайныя канцэртныя выкананні «All My Loving» ўвайшлі ў зборнікі The Beatles 1962–1966, The Beatles at the Hollywood Bowl і Anthology 1.
Песня хутка ўвайшла ў канцэртны рэпертуар гурта і часта выконвалася на працягу 1963-га і большай часткі 1964-га гадоў. Менавіта гэтай песняй быў адкрыты дэбютны выступ гурта на шоў Эда Салівана 9 лютага 1964 года; запіс гэтага выканання ў далейшым трапіў у альбом Anthology 1. Гурт некалькі разоў выконваў «All My Loving» для радыё BBC; версія, запісаная 28 лютага 1964 года і выпушчаная 30 сакавіка, была ўключана ў зборнік Live at the BBC.
Песня двойчы выкарыстоўвалася ў фільмах з удзелам «The Beatles»: «Вечар цяжкага дня» (1964, сцэна начнога клуба; паводле журналіста , «All My Loving» была адмыслова запісана для фільма) і «Чароўнае таямнічае падарожжа» (1967, інструментал).
Паводле Алана Вейса, тэлевізійнага прадзюсара, які быў сведкам падзей, песня «All My Loving» гучала ў аудыёсістэме рэанімацыйнага пакоя ў той момант, калі была канстатавана смерць Ленана познім вечарам 8 снежня 1980 года.
Успрыняцце
Крытыка «All My Loving» была высока ацэнена многімі крытыкамі. Крытык Іэн Макдональд адзначыў, што «прастата брытанскага року ранніх шасцідзясятых выдатным чынам выкрышталізавана ў выразнай прастаце гэтага нумара», а таксама выказаў меркаванне, што менавіта дзякуючы гэтай песні Мак-Картні стаў разглядацца як роўны Ленану.
, аглядальнік сайта AllMusic, адзначыў, што песня «была, верагодна, лепшай з кампазіцый „The Beatles“, якія выйшлі толькі ў альбомах да 1964 года», і што калі б песня была выпушчана ў выглядзе сінгла ў ЗША, яна, верагодна, стала б выдатным хітом. Музычны прадзюсар Пітэр Эшэр пісаў, што «All My Loving» «толькі падкрэслівае арыгінальнасць кожнага з „бітлоў“». Паводле Тома Эвінга з Pitchfork, гітары ў песні «кружаць і круцяцца», і гурт знаходзіць новы спосаб «спалучаць прывабнасць і драйв». Марк Кемп з часопіса Paste назваў «All My Loving» «мілай поп-мелодыяй». Аўтары Джон Робертсан і Патрык Хамфрыз лічаць, што «All My Loving» — лепшая песня The Beatles 1963 года, якую яны не выдалі на сінгле ў ЗША. Спецыялісты па класічнай музыцы кажуць пра тое, што ў песні «можна пачуць водгаласы Чайкоўскага». Роберт Дымеры ў сваёй кнізе «1001 альбом, які трэба пачуць», аглядаючы With The Beatles, назваў «All My Loving» «першым класічным творам» Мак-Картні.
Джон Ленан выразіў сваё захапленне гэтай песняй, даючы інтэрв'ю часопісу Playboy у 1980 годзе: «„All My Loving“ — песня Пола, скажу я са шкадаваннем. […] Бо гэта шалёна добрая рэч. Затое ў мяне тут зусімм не дурная гітара на заднім плане». Гэта адзіная кампазіцыя ранняга перыяду гурта пад аўтарствам Мак-Картні, якая падабалася Ленану. Іншымі песнямі Пола, якім сімпатызаваў Джон, былі, «For No One» і «Here, There and Everywhere» з альбома Revolver, «Hey Jude», «Oh! Darling» з Abbey Road і «Let It Be» з аднайменнага альбома.
Узнагароды У 1964 годзе «The Beatles» атрымалі пяць прэмій Айвара Навэла, штогод прысуджаемых Брытанскай акадэміяй аўтараў песень, кампазітараў і аўтараў. Чатыры з пяці былі выйграны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні як кампазітары найпапулярнейшай песні 1963 года і найбольш прадаваемага дыска («She Loves You»), якія занялі другое месца («I Want to Hold Your Hand») і напісалі другую найбольш выдатную песню («All My Loving»). Часопісы Rolling Stone і New Musical Express змясцілі «All My Loving» у свае спісы 100 лепшых песень The Beatles: Rolling Stone — на 44, а NME — 33 месца.
Чарты Чарты (1963—1964)Вышэйшая пазіцыя ()1 (Kent Music Report)1 (Suomen virallinen lista)1 (Salgshitlisterne Top 20)3 (Lever Hit Parade)6 (Kvällstoppen Chart)1 (Cash Box Top 100)31 (Media Control Singles Chart)32
Выкананні Пол Мак-Картні неаднаразова выконваў песню на жывых выступах (, 1993; , 2002; Back in the World Tour, 2003; Summer Tour, 2004; Summer Live Tour, 2009; , 2010—2011; On the Run Tour Live, 2011—2012), варыяцыі з якіх выкарыстоўваліся ў канцэртных альбомах (Paul Is Live, 1993; Back in the US Live, 2002; , 2003). Мак-Картні выканаў «All My Loving» падчас мемарыяла «Here, There and Everywhere: A Concert for Linda», які праходзіў у красавіку 1999 года ў канцэртнай зале Альберт-хол, Лондан.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі , Live at the BBC, 28 лютага (30 сакавіка) 1964 года Шоў Эда Салівана, 9 лютага 1964 года
Катэгорыя:The Beatles