Ілля Валер’евіч Ікан (нар. , в. Пчальнік, Барысаўскі раён) — беларускі эканаміст і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў вёсцы Пчальнік Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў эканамістам мінскага завода «Тэрмапласт», ТАА «ПрамСтальКанструкцыя»; займаў розныя пасады ў Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі; быў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «Нафтан»; генеральным дырэктарам ААТ «Полацк-Шкловалакно». Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Санкцыі 23 кастрычніка 2025 года быў уключаны ў Чорны спіс ЕўрасаюзаЕС принял новый пакет санкций: в списке есть белорусские банки и компании. Смотрим, какие.

Узнагароды Мае падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі; узнагароджаны ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і канцэрна «Белнафтахім».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Іллі Ікана на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:эканамісты Беларусі