Кацярына Анатолеўна Зянкевіч (нар. , Гомель) — беларуская эканамістка і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 4 лютага 1968 года ў горадзе Гомелі.
Скончыла Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала лабаранткай, мантажніцай радыёэлектроннай апаратуры, спецыялісткай і кіраўніцай структурных падраздзяленняў эканамічных службаў Гомельскага гарвыканкама і камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама; намесніцай старшыні гэтага камітэта; дырэктаркай Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама.
Дэпутатка Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў. Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Светлагорскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Член Беларускай партыі «Белая Русь», член Вышэйшага палітычнага савета і Прэзідыума гэтай партыі.
Узнагароды Узнагароджана ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, медалём БПЦ «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», епархіяльным медалём Тураўскай епархіі «Свяціцелі Кірыла і Лаўрэнцій, епіскапы Тураўскія» ІІ ступені; медалём Беларускага фонд міру «Заслужаны міратворца»; юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 год прафсаюзнаму руху Беларусі»; ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага аблвыканкама, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Занесена на Дошку гонару Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Кацярыны Зянкевіч на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:эканамісты Беларусі