Алена Васілеўна Журавлёва (нар. , Нясвіж) — беларуская педагог і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 3 чэрвеня 1965 года ў горадзе Нясвіж Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка».
Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 2 г. Нясвіжа; працавала вызваленай сакратаркай камсамольскай арганізацыі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; арганізатаркай пазаўрочнай і пазашкольнай выхаваўчай работы сярэдняй школы № 29 г. Хабараўска; выкладчыцай інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
Дырэктарка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
Дэпутатка Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
Дэлегатка V Усебеларускага народнага сходу.
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Член Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын.
Узнагароды Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Алены Журавлёвай на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання Катэгорыя:педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь