Алег Віталевіч Іваноў (нар. , Магілёў) — беларускі інжынер-тэхнолаг і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 11 чэрвеня 1978 года ў горадзе Магілёў.

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны», а таксама спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Працаваў майстрам каўбасна-кулінарнага цэха, намеснікам начальніка гэтага цэха Гродзенскага мясакамбіната; дырэктарам ТАА «Велес-Міт»; намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці Гродзенскага мясакамбіната. Генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад горада Гродна). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

У 2026 годзе асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі і штрафа па абвінавачванні ў атрыманні хабараў.

Узнагароды Узнагароджаны Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама, ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, падзячным лістом старшыні адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Алега Іванова на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:інжынеры-тэхнолагі Беларусі