Эдуард Генадзевіч Гаўрылковіч (нар. , Мікашэвічы, Лунінецкі раён) — беларускі дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 15 ліпеня 1976 года ў горадзе Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў электраслесарам, электрамеханікам, галоўным энергетыкам гранітнага кар’ера, галоўным інжынерам прадпрыемства «Граніт». Генеральны дырэктар РУВП «Граніт».
Дэпутат Мікашэвіцкага гарадскога, Лунінецкага раённага і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
У 2024 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Узнагароды Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Брэсцкага аблвыканкама. Мае нагрудны знак «Ганаровы будаўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, знак «За заслугі ў будаўніцтве» (Саюз будаўнікоў Рэспублікі Беларусь) і «Прафсаюзны знак Пашаны».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Эдуарда Гаўрылковіча на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мікашэвіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:інжынеры-будаўнікі Беларусі