Наталля Леанідаўна Глінская (нар. , Маладзечна) — беларуская педагог-дэфектолаг і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 25 ліпеня 1972 года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачала медсястрой, працавала настаўніцай-дэфектолагам, намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната. Дырэктарка Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Дэпутатка Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў.

Дэлегатка VI Усебеларускага народнага сходу.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

Узнагароды Атрымала тры падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі.

Узнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Наталлі Глінскай на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:педагогі Беларусі