«Please Mr. Postman» () — песня, якая выйшла на дэбютным сінгле гурта The Marvelettes. Песня дасягнула першай пазіцыі ў чартах Billboard Hot 100 і R&B chart і неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі; кавер-версія, запісаная гуртом The Carpenters, у пачатку 1975 года зноў заняла першы радок у хіт-парадзе Billboard Hot 100.

Версія The Beatles

Гурт «The Beatles» уключыў гэтую песню ў свой жывы рэпертуар яшчэ ў 1962 годзе, аднак да часу запісу другога альбома гурта (With The Beatles) яна ўжо выпала з іх звыклага рэпертуару, таму запатрабавала даволі значнай студыйнай працы. Запіс песні адбыўся 30 ліпеня 1963 года ў студыі «Эбі-Роўд», усяго было запісана 9 дубляў. Для сваёй версіі ўдзельнікі гурта крыху змянілі тэкст песні (бо ў арыгінале ён вядзецца ад жаночай асобы).

Музычны крытык Іэн Макдональд негатыўна ацаніў гэтую кавер-версію за надта шчыльны гук і «агульную беспаветранасць».

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены асноўны вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles