JC Bamford Excavators Limited (JCB) — транснацыянальная машынабудаўнічая кампанія, якая выпускае экскаватары, пагрузчыкі, самазвалы і іншую спецыяльную тэхніку, а таксама ваенныя машыны.

Кампанія была заснавана Джозэфам Сірылам Бэмфардам у кастрычніку 1945 года ў горадзе Утаксетэр, графства Стафардшыр, Англія. Першымі прадуктамі кампаніі былі сельскагаспадарчыя прычэпы. У 1948 годзе JCB стварыла першы ў Еўропе гідраўлічны самаскідны прычэп. На той момант у кампаніі працавала шэсць чалавек. У 1953 годзе Бэмфард распрацаваў першы экскаватар-пагрузчык JCB.

Станам на 2025 год JCB мае заводы у Індыі, ЗША, Бразіліі, Кітаі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі