«If I Fell (In Love with You)» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, якая ўвайшла ў альбом 1964 года A Hard Day's Night і ў амерыканскі зборнік Something New. Песня напісана Джонам Ленанам пры ўдзеле Пола Мак-Картні. У Вялікабрытаніі сінгл з песняй выйшаў 4 снежня 1964 годаФакты пра песню «If I Fell» на сайце music-facts.ru. У ЗША песню выдалі на адваротным баку сінгла «And I Love Her». Таксама сінгл з песняй выйшаў у Нарвегіі, дзе заняў першае месца ў чартах.

Пра песню Песня напісана Джонам Ленанам 13 студзеня 1964 года. Паводле Джона, гэта была яго першая спроба сачыніць годную баладу.

"Гэта мая першая спроба напісаць баладу. Песня з'яўляецца як бы папярэдніцай «In My Life». У абедзвюх песнях аднолькавае сугучча: рэ, сі мінор і мі мінор. Яшчэ яна паўаўтабіяграфічная, але гэта выйшла не спецыяльна. Па ёй бачна, што я ўжо даўно пісаў сентыментальныя любоўныя балады, дурныя рамантычныя песенькі.

Джон Ленан прысвяціў гэтую песню сваёй жонцы Сінтыі Ленан (Паўэл).

Стэрэамікс песні (які ўвайшоў у LP-альбом A Hard Day’s Night і зборнік Something New) дэманструе дабл-трэк Джона.

Музыканты выканалі песню падчас гастроляў па ЗША і Канадзе ў 1964 годзе. Гурт тыпова выканаў песню ў паскораным тэмпе ў адрозненне ад студыйнай версіі, і Ленан і Мак-Картні часта спявалі гэта з прыдушаным смехам. У адным з выступаў песня называлася «If I Fell Over» (). Песня была таксама ўпершыню выканана ў музычным фільме «Вечар цяжкага дня». У фільме «If I Fell» — першая з чатырох песень, дзе паказаны ўсе этапы працы над ёй — ад пачатковых рэпетыцый да завяршальнага выступу з гатовай песняй у тэлевізійным шоў. У студзені 1964 года, перад першай паездкай у Амерыку, «The Beatles» зрабілі некалькі дэмаверсій кампазіцыі. Асноўныя дублі былі запісаны 27 лютага 1964 года. У альбоме гучыць 15-я версія.

Структура песні Песня вядомая сваёй незвычайнай структурай, якая ўключае непаўтаральную ўводную секцыю і суправаджаецца тэкстам песні. Кожная секцыя мела крыху пашыраную форму, але без хору ці звязвальнай партыі. Песня таксама паказвае гармонію з дзвюма часткамі, выкананую Ленанам і Мак-Картні ў адзін мікрафон, у выніку чаго дасягаецца эфект дуэта. У кампазіцыі асабліва адзначаны складаныя змены акорда. Танальнасць песні змяняецца ад рэ-бемоль мажора да рэ мажора паміж уводзінамі (серыя скарачаемых барэ) і галоўнай песняй, якая выкарыстоўвае галоўным чынам адкрытыя акорды ўключна з незвычайным акордам D9 (дамінант-сэптакорд з дзявятай ступенню ці вялікі нонакорд).

Выпускі сінгла : выпушчаны 4 снежня 1964 («А»-бок («Tell Me Why») (Parlophone) : «Б»-бок амерыканскага сінгла — «And I Love Her» (Capitol) : выпушчана сінглам у Нарвегіі, дзе стала хітом нумар 1

Удзельнікі запісу Джон Ленан — акустычная гітара, вядучы вакал Пол Мак-Картні — звышдубляваны вакал, бас-гітара Джордж Харысан — электрычная гітара Рынга Стар — барабаны

Факты Вакаліст вядомага амерыканскага гурта Nirvana Курт Кабейн назваў гэтую песню адной са сваіх улюбёных песень у творчасці The Beatles. Музыкант выконваў яе шторазу на канцэртах гурта, калі ўзнікалі тэхнічныя праблемы.

Крыніцы

Літаратура Bronson, Fred. The Billboard Book of Number One Hits. — : Billboard Books, 2003. — ISBN 0-8230-7677-6

Turner, Steve. A Hard Day’s Write: The Stories Behind Every Beatles’ Song. — : Harper, 1994. — ISBN 0-06-095065-X

Спасылкі Акорды песні «If I Fell» «Жывы» выступ (The Beatles выконваюць песню If I Fell) на YouTube The Beatles — If I Fell (кадр з фільма «Вечар цяжкага дня» на YouTube

Катэгорыя:The Beatles