Даба́ўленая ва́ртасць — частка прыросту вартасці; вартасць прададзенага прадукту за вылікам вартасці вырабаў (матэрыялаў), што купленыя і выкарыстаныя для яго вытворчасці.
Дабаўленая вартасць роўная выручцы, якая ўключае заработную плату з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне, арэндную плату, рэнту, банкаўскі працэнт, прыбытак, амартызацыйныя адлічэнні, а таксама расходы на рэкламу і іншыя плацяжы.
У многіх высокаразвітых краінах дабаўленая вартасць служыць асновай ўскоснага падаткаабкладання.
Гл. таксама Падатак на дабаўленую вартасць
Літаратура
Катэгорыя:Эканамічныя паказчыкі Катэгорыя:Макраэканоміка