Іван Якаўлевіч Дабрыя́н (, Какошчыцы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — ) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельнік партызанскага руху.

Біяграфія Нарадзіўся 27 красавіка 1913 года ў вёсцы Какошчыцы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1933 года быў членам КПЗБ. У 1935 годзе — сакратар падпольных Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акруговых камітэтаў КСМЗБ, член ЦК КСМЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (1935). У лістападзе 1935 года арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе стаў дэпутатам Народнага сходу.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — адзін з арганізатараў партызанскага руху на Слонімшчыне, камісар партызанскага атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага.

Пасля вайны працаваў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Слоніме.

Памёр 22 студзеня 1970 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі