Даве́ранасць — у цывільным праве пісьмовае ўпаўнаважанне адной асобы другой для прадстаўніцтва ад яе імя перад трэцяй асобай.
Даверанасць у Беларусі Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, даверанасць ад імя юрыдычнай асобы, а таксама юрыдычнай асобе можа быць выдадзена толькі на ажыццяўленне здзелак, якія не супярэчаць яе статусу (становішчу). Даверанасць можа мець простую пісьмовую форму або быць натарыяльна засведчанай — пры ажыццяўленні здзелак, што патрабуюць натарыяльнай формы (напрыклад, купля жылога дома).
Даверанасць можа быць выдадзена не больш як на тры гады. Давернік можа ў любы час адмяніць даверанасць, а прадстаўнік — адмовіцца ад яе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Даверанасць Катэгорыя:Агульнае права