Гэрліен Люздыяна Кроэс (; , , Ніссеваард, Паўднёвая Галандыя, Нідэрланды) — дзяржаўны дзеяч і палітык Арубы. Старшыня Штатаў Арубы з 8 студзеня па 27 сакавіка 2025 года.

Біяграфія Гэрліен Кроэс нарадзілася ў Нідэрландах, але ўсё дзяцінства правяла на Арубе. У 2007 годзе яна скончыла сярэднюю школу у Нідэрландах, пасля чаго працягнула навучанне ва Універсітэце Маастрыхта, які закончыла ў 2013 годзе па спецыяльнасці ў галіне міжнароднага і еўрапейскага права.

Сваю прафесійную кар’еру пачала ў прыватным сектары ў Нідэрландах, дзе працавала ў нафтагазавай прамысловасці. Пасля вяртання на Арубу ў 2015 годзе стала палітычнай дарадчыцай у Бюро Еўрапейскага саюза і па справах Каралеўства. У 2017 годзе Гэрліен Кроэс пачала сваю палітычную кар’еру стаўшы кандыдатам у дэпутаты ад Народнай партыі (АНП), але па выніках выбараў не змагла прасці ў парламент.

На выбарах 2021 года Кроэс атрымаўшы другое месца па колькасці галасоў ад Народнай партыі (1 919) прайшла у парламент. Дзякуючы актыўнай дзейнасці ў апазіцыі, падчас адсутнасці лідара фракцыі АНП Майка Эмана, Кроэс выконвала абавязкі часовага лідара фракцыі. У красавіку 2023 года Гэрліен Кроэс публічна паведаміла, што плануе перагледзець сваю палітычную будучыню. Гэта было звязана з некалькімі партыйнымі крызісамі. 15 мая 2023 года Кроэс аб’явіла аб выхадзе з партыі і працягнула дзейнасць як незалежная дэпутатка парламента.

У верасні 2024 года, за тры месяцы да датэрміновых выбараў, Гэрліен Кроэс заснавала сваю палітычную партыю «FUTURO»Gerlien Croes ta lansa oficialmente su partido Futuro, BonDiaAruba (15 верасня 2024).

На выбарах 2024 года партыя атрымала 3 мандаты і заняла трэцяе месца па колькасці галасоў, што зрабіла яе значнай палітычнай сілай пры фарміраванні кааліцыйнага ўрада.

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Штатаў Арубы