Каўкасіёнскі антрапалагічны тып (каўкасіёнскі тып, каўкасіёнскі антрапалагічны комплекс, каўкасіёнская папуляцыя, каўкасіёнская група папуляцый, каўкасіёнскі расавы тып, каўкасіёнская раса) — адгалінаванне еўрапеоіднай расы, распаўсюджаны на Паўночным Каўказе і ў Грузіі. Назва паходзіць ад грузінскай назвы Каўказа — Каўкасіёні. Каўкасіёнскі тып разглядаецца як галіна балкана-каўказскай расы.
Пашыранасць і знешнія прыкметы Каўкасіёнскі антрапалагічны тып уласцівы для карэнных аварцаў, балкарцаў, бацбійцаў, грузін, даргінцаў, інгушоў, карачаеўцаў, лакцаў, лезгінаў, асецін, рутульцаў, чачэнцаў.
Сярод прыкмет, якія паслужылі для вылучэння гэтага еўрапеоіднага антрапалагічнага варыянта: масіўны целасклад, высокі рост, вялікія памеры падоўжнага і асабліва папярочнага дыяметраў галавы, каласальная шырыня твару, моцна развітае надброўе, вельмі моцнае развіццё троеснага валасянога покрыва, тэндэнцыя да дэпігментацыі (перш за ўсё, пасвятлення вачэй), шэраг прыкмет тваравага аддзела.
Даныя антрапалогіі Некаторыя навукоўцы лічаць каўкасіёнскі тып канчатковым вынікам развіцця каспійскага тыпу ва ўмовах высакагорнай ізаляцыі. На іхнюю думку, станаўленне каўкасіёнскага тыпу ў Дагестане адносіцца да XIV стагоддзя да н. э. Разглядаючы праблему паходжання каўкасіёнскага тыпу, акадэмік В. П. Аляксееў адзначыў: «Тэарэтычныя спрэчкі вакол праблемы паходжання гэтага тыпу прывялі да больш-менш адназначнага вырашэння пытання ў складзе мясцовага насельніцтва цэнтральнага перадгорнага Каўказскага хрыбта не пазней, чым у эпоху бронзы, а магчыма, і ў больш ранні час». Аднак існуе і іншы, больш абгрунтаваны і распаўсюджаны пункт гледжання, згодна з якім каспійскі антрапалагічны тып не мае прамога дачынення да каўкасіёнскага, з’яўляючыся некалькі дэпігментаваным у выніку змяшэння з каўкасіёнцамі адгалінаваннем інда-памірскай расы. Варта падкрэсліць, што з Каспійскага ўзбярэжжа па раўнінных і перадгорных раёнах Дагестана і толькі па далінах Самура і Чырахчая прадстаўнікі гэтай групы праніклі высока ў горы.
Г. Ф. Дэбец засведчыў падабенства каўкасіёнскага антрапалагічнага тыпу са старажытным насельніцтвам Усходне-Еўрапейскай раўніны і далей аж да Скандынавіі, выказаўшы пры гэтым думку пра пранікненне продкаў каўкасіёнскага тыпу ў вобласці іхняга сучаснага рассялення з поўначыГ. Ф. Дебец. Палеоантропология СССР. — М., 1948. — Т. IV. — (Труды института этнографии АН СССР)..
Нягледзячы на ўсю сваю своеасаблівасць, за межамі Каўказа каўкасіёнцам найбольш блізкі дынарскі антрапалагічны тып балкана-каўказскай расы, характэрны ў першую чаргу для харватаў і чарнагорцаў.
Антрапалагічны тып, які стаіць бліжэй за ўсё да «класічнага» краманьёнца, звычайна ўвязваюць з распаўсюджваннем культуры шнуравой керамікі. Апошняя часта разглядаецца як зыходная індаеўрапейская. У эпоху позняга неаліту і бронзы культуры шнуравой керамікі лакалізуюцца на вялікіх прасторах паўночнага захаду еўрапейскага ўзбярэжжа і Усходняй Балтыкі, у дняпроўскім Надпарожжы і Прыазоўі, а таксама ў некаторых раёнах Цэнтральнай Еўропы, дзе яна ўваходзіць у судакрананне з культурай стужкавай керамікі. У II тысячагоддзі да н. э. адгалінаванне гэтай культуры распаўсюджваецца на Верхнюю Волгу (Фацьянаўская культура). З гэтай нагоды А. Г. Кузьмін піша наступнае: «Менавіта асноўны антрапалагічны тып насельніцтва, звязанага з культурамі шнуравой керамікі, збянтэжыў антраполагаў надзвычай шырокай геаграфіяй свайго распаўсюджвання, тым больш што да названых вышэй абласцей трэба дадаць яшчэ Каўказ (каўкасіёнская група насельніцтва) і Балканы (дынарскі тып на прасторах Албаніі і Чарнагорыі). У літаратуры існуюць розныя варыянты тлумачэнняў адзначанага падабенства. Адзін са слупоў нямецкай нацыяналістычнай археалогіі Г. Косіна пісаў пра „германскую“ экспансію з поўначы аж да Каўказа. Акрамя нямецкіх археолагаў гэты пункт гледжання падтрымлівалі шведскі вучоны Н. Оберг і фінскі А. М. Тальгрэн. У нашай літаратуры справядліва ўказвалі на ненавуковую падаплёку канцэпцыі Косіны. Але праблема сама па сабе існуе, і параўнальна нядаўна гэтае пытанне зноў было ўзнята, прычым меркаванне пра міграцыю насельніцтва з паўночнага захаду Еўропы на Каўказ падтрымалі і некаторыя айчынныя навукоўцыГ. Ф. Дебец. Антропологические исследования в Дагестане // Труды ИЭ. Т. XXXIII. М., 1956; Его же: Антропологические типы. // „Народы Кавказа“. Т. 1. М., 1960.. У дачыненні да Каўказа гэтае меркаванне аспрэчыў В. П. Аляксееў. Прызнаючы, што „падабенства каўкасіёнскага тыпу з антрапалагічным тыпам насельніцтва Усходняй Еўропы і Скандынавіі… несумненна“, ён патлумачыў яго нераўнамернасцю эвалюцыі аднаго і таго ж палеалітычнага продка, гэта значыць, адсунуў агульную крыніцу ўглыб. У той жа час ён дапускае непасрэдную роднасць каўкасіёнскага і дынарскага тыпаў»В. П. Алексеев. Происхождение народов Кавказа. М., 1974. С. 133, 135—136.
Адносна антрапалагічных сувязей разнамоўных каўказскіх народаў Аляксееў пісаў: Можна ўказаць на антрапалагічную агульнасць картвельскіх, нахскіх і авара-анда-дыдойскіх народаў Каўказа (у гэтую агульнасць можна ўключыць, праўда, яшчэ іранамоўных асецін і цюркамоўных балкарцаў і карачаеўцаў; імаверны пераход іхніх продкаў на іранскую і цюркскую мовы на параўнальна познім этапе іхняга этнагенезу). У перадгорных і горных раёнах цэнтральнай часткі Каўказскага хрыбта пражываюць народы, марфалагічна вельмі падобныя, якія выяўляюць своеасаблівы комплекс антрапалагічных прыкмет, што атрымаў назву каўкасіёнскага (ад грузінскай назвы Каўказа — Каўкасіёні). Гэты комплекс прыкмет ахоплівае не толькі народы, якія размаўляюць на картвельскіх, дагестанскіх і нахскіх мовах, да яго адносяцца і асеціны, якія гавораць на адной з іранскіх моў, балкарцы і карачаеўцы, што размаўляюць па-цюркску. У носьбітах каўкасіёнскага комплексу антрапалагічных прыкмет можна бачыць нашчадкаў найстаражытнейшага насельніцтва, якое засяліла тэрыторыю Каўказа яшчэ ў эпоху палеаліту.
Крыніцы
Літаратура
— гл. на сайце Інстытута міжнародных праграм РУДН (imp.rudn.ru) ; старая версія на сайце Інстытута дыстантнай адукацыі РУДН (www.ido.edu.ru)
Катэгорыя:Еўрапеоідная раса Катэгорыя:Паўночны Каўказ Катэгорыя:Палеаантрапалогія Еўропы