Public Image Ltd. (скар. PiL) — брытанскі рок-гурт, створаны Джонам Лайданам у Лондане ў 1978 годзе; поруч з Лайданам, — які праславіўся раней пад імем Джоні Ротэн як вакаліст панк-гурта Sex Pistols, — першую інкарнацыю калектыва склалі гітарыст Кіт Левен, басіст Джа Уобл і барабаншчык . З тых пор склад гурта неаднаразова мяняўся, за выключэннем бяссменнага лідара — вакаліста Джона Лайдана.

Іх раннія працы часта расцэньваюцца як частка найбольш стымулявальнай і інавацыйнай музыкі эры пост-панку. Іх альбом «Metal Box» 1979 года заняў 461 месца ў спісе часопіса Rolling Stone «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў». NME апісаў Public Image Ltd. як, «магчыма, першы пост-панк-гурт».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Public Image: First Issue (1978) Metal Box (1979) The Flowers of Romance (1981) This Is What You Want... This Is What You Get (1984) Album (1986) Happy? (1987) 9 (1989) That What Is Not (1992) This Is PiL (2012) What the World Needs Now... (2015) End of World (2023)

Крыніцы

Спасылкі Найбуйнейшы сайт з найбольш поўнай інфармацыяй пра PiL

Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Гурты эксперыментальнага рока