«Things We Said Today» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні. Песня ўвайшла ў альбом-саўндтрэк да дэбютнага фільма з удзелам музыкантаў — «Вечар цяжкага дня»; яна таксама з'яўялецца «Б»-бокам сінгла «A Hard Day's Night», выпушчанага ў Вялікабрытаніі. «Things We Said Today» можна лічыць прадвеснікам фолк-року, дзе ва ўдарных прымяняюцца лёгкія дотыкіФрагмент артыкула «Незаменны Рынга» на сайце fundistribution.ru.
Пра песню «Things We Said Today» — адна з трох асноўных кампазіцый (разам з «And I Love Her» и «Can’t Buy Me Love»), якія Пол Мак-Картні напісаў да фільма «Вечар цяжкага дня». Пра напісаную песню Пол Мак-Картні ўспамінаў: «Я напісаў яе для акустычнай гітары. Гэта настальгічная балада. Яна як бы пра нас у будучыні. Пра тое, як мы ўзгадваем тое, пра што гаварылі сёння».
Паводле музыканта, Мак-Картні напісаў гэтую песню падчас падарожжа па Карыбскім моры на борце яхты «Шчаслівыя Дні» () у маі 1964 года. Песня навеяна стасункамі музыканта з актрысай Джэйн Эшэр. На той час ім рэдка ўдавалася пабыць разам праз вялікую загружанасць як Мак-Картні, так і Эшэр.
Мак-Картні асабліва падабалася змена акорда ад фа мажора да сі-бемоль мажора — замест больш відавочнага F, які гучыць у частцы песні «Я буду марыць пра тое, каб ты не была так далёка ад мяне» ()Майлз, Б. Пол Мак-Картні. Шмат гадоў таму, с. 122.. Джон Ленан падкрэслівае трайным ударам ноты ля на фартэпіяна ігру Мак-Картні слізготнымі ўдарамі па струнах акустычнай гітары. Тэмп песні плаўна пераходзіць ад рамантычнай балады да року і вяртаецца да мажорнай танальнасці ў 32-тактавай форме. Песня «Things We Said Today» была ўключана ў праграму першых выступаў гурта падчас амерыканскага і канадскага турнэ 1964 года. На канцэртах партыю другога голаса выконваў Джордж Харысан.
Гурт двойчы запісаў песню для радыё «BBC» — 14 ліпеня і 17 ліпеня 1964 года. Першая версія, якая прагучала ў эфіры праграмы «Top Gear», уключана ў альбом Live at the BBC, які выйшаў у 1994 годзе.
Кавер-версіі У 1989 і 1990 гадах Пол Мак-Картні ўключыў песню ў адно са сваіх сусветных турнэГары, Б. Энцыклапедыя The Beatles, с.649.
Склад Пол Мак-Картні — дабл-трэк вакал, бас-гітара, акустычная гітара Джон Ленан — акустычная гітара, фартэпіяна Джордж Харысан — сола-гітара, гарманічны вакал Рынга Стар — барабаны, тамбурын
Крыніцы
Спасылкі «Things We Said Today» у «жывым» выкананні Пола Мак-Картні (1964), відэа на YouTube Акорды песні «Things We Said Today»
Катэгорыя:The Beatles